Рух недалучэ́ньня (па-ангельску: Non-Aligned Movement) — міжнародная арганізацыя, якая аб’ядноўвае 118 дзяржаваў сьвету на прынцыпах няўдзелу ў ваенных блёках (пад якімі на момант заснаваньня арганізацыі разумеліся найперш НАТО і Варшаўская дамова, а цяпер таксама Багдадзкі пакт, SEATO, ANZUS і да т. п.).

Краіны-ўдзельніцы і назіральнікі Руху

Рух недалучэньня афіцыйна створаны 25 дзяржавамі на Бялградзкай канфэрэнцыі ў верасьні 1961 року. Стварэньню папярэднічалі Бандунская канфэрэнцыя 1955 року і трохбаковыя кансультацыі Ёсіпа Броз Тыта, Гамаля Абдэля Насэра і Джавахарлала Нэру ў 1956.

Склад рэдагаваць

Па стане на сярэдзіну верасьня 2006 налічвае 118 сябраў, у тым ліку 1 эўрапейскую дзяржаву (Беларусь), 38 азіяцкіх, 53 афрыканскія, 26 лацінаамэрыканскіх і карыбскіх.

Статус назіральнікаў маюць 20 краінаў[1]: Армэнія, Босьнія і Герцагавіна, Бразылія, Казахстан, Кыргыстан, Кітай, Коста-Рыка, Мэксыка, Парагвай, Сальвадор, Сэрбія, Чарнагорыя, Таджыкістан, Украіна, Уругвай, Харватыя. Такі самы статус маюць 5 міжнародных і 2 нацынальна-вызваленчыя арганізацыі: ААН, Афрыканскі зьвяз, Арабская ліга, Арганізацыя Ісламская канфэрэнцыя, Арганізацыя салідарнасьці народаў Азіі і Афрыкі, Канакскі сацыялістычны фронт народнага вызваленьня (Новая Каледонія), Новы рух за незалежнасьць Пуэрта-Рыка.

Краіны-сябры рэдагаваць

  1. Аб’яднаныя Арабскія Эміраты
  2. Альжыр
  3. Аман
  4. Ангола
  5. Антыгуа і Барбуда
  6. Аўганістан
  7. Багамы
  8. Балівія
  9. Банглядэш
  10. Барбадас
  11. Батсвана
  12. Бахрэйн
  13. Беларусь
  14. Бэліз
  15. Бэнін
  16. Брунэй
  17. Буркіна-Фасо
  18. Бурундзі
  19. Бутан
  20. Вануату
  21. Віетнам
  22. Вэнэсуэла
  23. Габон
  24. Гаіці
  25. Гаяна
  26. Гамбія
  27. Гана
  28. Гватэмала
  29. Гвінэя
  30. Гвінэя-Бісаў
  31. Гандурас
  32. Грэнада
  33. Джыбуці
  34. Дамініка
  35. Дамініканская Рэспубліка
  36. Емэн
  37. Замбія
  38. Зымбабвэ
  39. Індыя
  40. Інданэзія
  41. Ярданія
  42. Ірак
  43. Іран
  44. Каба-Вэрдэ
  45. Камбоджа
  46. Камэрун
  47. Карэйская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка
  48. Катар
  49. Кенія
  50. Калюмбія
  51. Каморскія астравы
  52. Дэмакратычная Рэспубліка Конга
  53. Рэспубліка Конга
  54. Кот д’Івуар
  55. Куба
  56. Кувэйт
  57. Лаос
  58. Лесота
  59. Лібан
  60. Лібія
  61. Лібэрыя
  62. Маўрыцы
  63. Маўрытанія
  64. Мадагаскар
  65. Малаві
  66. Малайзія
  67. Малі
  68. Мальдыўскія астравы
  69. Марока
  70. Мазамбік
  71. Манголія
  72. М’янма
  73. Намібія
  74. Нэпал
  75. Нігер
  76. Нігерыя
  77. Нікарагуа
  78. Пакістан
  79. Палестына
  80. Панама
  81. Папуа-Новая Гвінэя
  82. Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка
  83. Пэру
  84. Руанда
  85. Самалі
  86. Сан-Тамэ і Прынсыпі
  87. Саудаўская Арабія
  88. Судан
  89. Сурынам
  90. Сўазілэнд
  91. Сынгапур
  92. Сырыя
  93. Сьвятая Люсія
  94. Сьвяты Вінцэнт і Грэнадзіны
  95. Сьвяты Кітс і Нэвіс
  96. Сьера-Леонэ
  97. Сэйшэлы
  98. Сэнэгал
  99. Тайлянд
  100. Танзанія
  101. Тога
  102. Трынідад і Табага
  103. Туніс
  104. Туркмэністан
  105. Уганда
  106. Узбэкістан
  107. Усходні Тымор
  108. Філіпіны
  109. Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка
  110. Чад
  111. Чылі
  112. Шры-Ланка
  113. Эгіпет
  114. Эквадор
  115. Экватарыяльная Гвінэя
  116. Эрытрэя
  117. Этыёпія
  118. Ямайка

Назіральнікі рэдагаваць

Былыя сябры рэдагаваць

Крыніцы і заўвагі рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Рух недалучэньнясховішча мультымэдыйных матэрыялаў