Рурык

легендарны князь

Ру́рык ( у 879 годзе) — летапісны заснавальнік дзяржаўнасьці Русі, вараг, наўгародзкі князь й родапачынальнік княжацкай, якая стала пасьля царскай, дынастыі Рурыкавічаў. Згодна г. зв. «нарманскай» (слушней, «вараскай») тэорыі, Рурык зьяўляўся швэдам (па-швэдзку: Rörik (Hrörekr))[2]. Існуе й дацкая вэрсія, згодна якой Рурыка атаясамляюць з конунгам Рорыкам (па-дацку: Hrørek) зь ютляндзкага Гэдэбю, што месьціцца ў Даніі[3][4]. Паводле іншай вэрсіі, Рурык ёсьць прадстаўнік каралеўскага роду абадрытаў, а ягонае імя — славянская радавая мянушка, зьвязанае з сокалам, які на славянскіх мовах называўся таксама «рарогам». Таксама існуюць спробы даказаць легендарнасьць Рурыка.

Рурык
па-расейску: Рюрик
Наўгародзкі князь
Рурык на помніку «Тысячагодзьдзе Расеі»
Наўгародзкі князь
862 — 879
Наступнік Алег Вешчы
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 830
Памёр 879(0879),
Нашчадкі Ігар Рурыкавіч
Дынастыя Рурыкавічы

Рурык у летапісах рэдагаваць

Згодна са старажытнарускім летапісным зводам XII стагодзьдзя «Аповесьць мінулых часоў», у 862 годзе вараг Рурык з братамі па запрашэньні такіх плямёнаў як: чудзь, ільменскія славене, крывічы й весь быў прызваны княжыць у Ноўгарад. Гэта падзея, зь якой традыцыйна адлічваецца пачатак дзяржаўнасьці ўсходніх славянаў, у гістарыяграфіі атрымала ўмоўную назву пакліканьне варагаў. Летапісец назваў прычынай запрашэньня міжусобіцу, якая ахапіла на наўгародзкіх землях славянскія й фіна-вугорскія плямёны. Рурык прыйшоў з усім сваім родам, званым русь, этнічная прыналежнасьць якога працягвае заставацца тэмай для дыскусаў.

Паходжаньне рэдагаваць

 
«Прыбыцьцё Рурыка ў Ладагу». В. Васьняцоў. XIX стагодзьдзе

Вакол родапачынальніка першай княжацкай дынастыі Русі існуе шмат вэрсіяў, аж да спробаў даказаць ягоную легендарнасьць. Легендарнасьць Рурыка спараджаецца адсутнасьцю зьвестак пра ягонае паходжаньне: адкуль ён прыйшоў на княжаньне й да якога народу-племені ён належыў. Тэма радзімы Рурыка шчыльна зьвязана з этымалёгіяй словаў Русь і русы. Існуюць некалькі вэрсіяў паходжаньня Рурыка, зь якіх асноўнымі зьяўляюцца нарманская й заходнеславянская.

Нарманская вэрсія рэдагаваць

Зыходзячы з таго, што ў рускіх летапісах Рурык названы варагам, а варагі-русь паводле розных крыніцаў атаясамляюцца з нарманамі альбо швэдамі, прыхільнікі нарманскай канцэпцыі лічаць Рурыка, як і ўсю ягоную дружыну, варагамі-вікінгамі, што прыйшлі са Скандынавіі, дакладней, зь мясцовасьці Русьлаген (па-швэдзку: Roslagen), непасрэдна на поўнач ад сучаснага Стакгольму[5].

Заходнеславянская вэрсія рэдагаваць

Альтэрнатывай нарманскай вэрсіі зьяўляецца вэрсія пра паходжаньне Рурыка з асяродзьдзя заходнеславянскіх плямёнаў абадрытаў, руян і памяранаў. «Аповесьць мінулых гадоў» прама кажа пра тое, што Рурык, будучы варагам, не зьяўляўся пры гэтым ні нарманам, ні швэдам, ні англам, ні гатляндцам.

Папярэднік
няма
Князь наўгародзкі
862—879
Наступнік
Алег Вешчы

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.
  2. ^ Mats G. Larsson: Rusernas rike. Nordborna och Rysslands födelse. Stockholm 1993.
  3. ^ А. Ю. Чернов, В Старой Ладоге найден герб Рюрика?
  4. ^ А. Н. Кирпичников: Сказание о призвании варягов. Анализ и возможности источника // Первые скандинавские чтения. — СПб., 1997. — С. 7-18).
  5. ^ Андрэй Катлярчук: «Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў», Менск, Энцыклапедыкс,2002 — с.2

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць