Ружанскі раён

раён Беларускай ССР

Ружа́нскі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940—1962. Адміністрацыйны цэнтар — Ружаны.

Ружанскі раён
Агульныя зьвесткі
Краіна БССР
Вобласьць Берасьцейская
Статус раён
Адміністрацыйны цэнтар Ружаны
Колькасьць
населеных пунктаў
181
Дата ўтварэньня 15 студзеня 1940
Дата скасаваньня 25 сьнежня 1962
Насельніцтва (1940) 34 602
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 164 м[1]
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Мінуўшчына рэдагаваць

Утвораны 15 студзеня 1940 у Берасьцейскай вобласьці. У яго ўвайшлі Ружанская воласьць Косаўскага павету, часткі Лыскаўскай, Падароскай, Мендажыцкай воласьцяў Ваўкавыскага павету. Першым старшынём райвыканкаму стаў Аляксей Васілевіч Каралёў, першым сакратаром райкаму камсамолу — А. М. Доўбня.

12 кастрычніка 1940 раён падзелены на 14 сельсаветаў. 8 студзеня 1954 перададзены ў склад Гарадзенскай вобласьці, 19 верасьня 1954 зноў у Берасьцейскай вобласьці. 25 сьнежня 1962 раён скасаваны, большая частка яго тэрыторыі перададзена ў Пружанскі раён, Дабрасельскі, Славаціцкі сельсаветы і 5 вёсак Кулянскага сельсавету — у Ваўкавыскі раён Гарадзенскай вобласьці[2].

Адміністрацыйны падзел рэдагаваць

Сельсавет Населеныя пункты Насельніцтва
Блізьнянскі 5 1102
Бязводненскі 20 2375
Бярэзьніцкі 8 2122
Зеляневіцкі 13 2815
Калазубаўскі 6 1637
Ласасінскі 5 1793
Лыскаўскі 33 3895
Магіляве́цкі 8 2568
Малочкаўскі 6 1952
Поланскі 12 1999
Рудзевіцкі 15 1692
Славаціцкі 16 2840
Шчытнаўскі 19 2051
Юндзілавіцкі 14 1871
Агулам 181 34 602

Насельніцтва рэдагаваць

Паводле зьвестак 1959 року, у раёне пражывалі 26 894 чалавекі, зь іх 2955 — у Ружанах[3].

Крыніцы рэдагаваць

  • ^ GeoNames (анг.) — 2005.
  • ^ Указ Президиума Верховного Совета БССР 25 декабря 1962 г. № - (рас.). Право. Праверана 6 лістапада 2011 г.
  • ^ Численность наличного населения городов и других поселений, районов, районных центров и крупных сельских населенных мест на 15 января 1959 года по республикам, краям и областям. Белорусская ССР (рас.) Демоскоп Weekly. Институт демографии Национального исследовательского университета «Высшая школа экономики». Праверана 19 жніўня 2014 г.
  • Літаратура рэдагаваць