Рудныя горы, Крушне-Горы (па-нямецку: Erzgebirge, па-чэску: Krušné hory) знаходзяцца ўздоўж мяжы Нямеччыны і Чэхіі, паўночна-заходняе частка Чэскага масіву.

Даўжыня каля 150 км, вышыня 1244 м. Складзены пераважна з крышталічных парод, пясчанікаў, канглямэратаў. Рудныя горы — тыповы горы са стромкімі паўднёвымі і больш пакатымі паўночнымі схіламі. Хвалістая вяршынная паверхня з асобнымі базальтавымі астанцамі пакрыта лугамі і тарфянікамі, у якую глыбока ўрэзаны лясістыя цясьніны. На схілах да вышыні 800—900 м — мяшаныя лясы, вышэй — тарфянікі, лугі. Радовішчы руд вальфраму, вісмуту, цынку, бурага вугалю. Тэрмальныя крыніцы, курорты.

Самыя высокія вяршыні — Фіхтэльбэрг (1215 м) і Кліновец (1244 м).

Краявід Рудных гор

Літаратура рэдагаваць

  • Рудныя горы // БЭ ў 18 т. Т. 13. Мн., 2001.