Роўэн Льюіс Вайн (па-ангельску: Rowan Lewis Vine; нарадзіўся 21 верасьня 1982 году, Бэйзынгсток, Ангельшчына) — ангельскі футбаліст, нападнік клюбу «Саўтгол Юнайтэд».

Роўэн Вайн
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 21 верасьня 1982(1982-09-21)[1] (41 год) або 21 верасьня 1983(1983-09-21)[2] (40 гадоў)
Рост 185 см
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Саўтгол Юнайтэд
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2000—2002
2002—2003
2003—2004
2004—2007
2007
2007—2010
2010
2010—2011
2011
2011—2012
2012
2012—2013
2013—2014
2014
2015
2015
2015
2015—2016
2017—2019
2019
2020—2021
2021—
Портсмут
Брэнтфард
Колчэстэр Юнайтэд
Лутан Таўн
Бірмінггэм Сіці
Кўінз Парк Рэйнджарз
Гал Сіці
Брэнтфард
Мілтан Кейнз Донз
Экзэтэр Сіці
Джылінггэм
Сэнт-Джонстан
Гібэрніян
Грынак Мортан
Ўэлінг Юнайтэд
Гавант энд Ўотэрлувіл
Госпарт Бора
Бэсынгсток Таўн
Саўтгол Юнайтэд
Маніфілдс
Гэмэл Гэмпстэд Таўн
Саўтгол Юнайтэд
11 (0)
42 (10)
35 (6)
102 (31)
17 (1)
69 (8)
5 (0)
0 (0)
17 (1)
5 (0)
9 (1)
35 (7)
10 (0)
12 (4)
2 (1)
0 (0)
7 (3)
6 (1)
10 (4)
?
?
?

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
31 студзеня 2015.

Кар’ера рэдагаваць

Вайн пачаў сваю кар’еру ў клюбе «Портсмут», гуляючы за моладзевую каманду клюбу. Дэбютаваў у складзе каманды ў сьнежні 2000 году ў матчы супраць «Шэфілд Юнайтэд», якая скончылася безвынікова — 0:0[3]. Роўэн спрабаваў зачапіцца за асноўны склад, але ў сэзоне 2002—2003 гадоў быў адпраўлены ў арэнду ў клюб «Брэнтфард», дзеля падвышэньня сваіх навыкаў. У новым клюбе Вайн правёў уражлівы сэзон, але нягледзячы на гэта ён зноўку быў аддадзены ў арэнду, на гэты раз у «Колчэстэр Юнайтэд».

Трэці год запар Вайн правёў увесь сэзон на правах арэнды, наступным клюбам стаў «Лутан Таўн» у сэзоне 2004—2005 гадоў[3][4]. Дзевяць галоў Вайна за клюб дапамаглі «Лутан Таўну» зацьвердзіцца ў Лізе 1. Пасьля сэзону Лутан выкупіў правы на гульца, як мяркуецца, за 250 тысяч фунтаў[5].

11 студзеня 2007 году за 2,5 млн фунтаў стэрлінгаў Вайн перайшоў у табар клюбу «Бірмінггэм Сіці», аднак сума дамовы пазьней узрасла да 3 млн, дзякуючы таму, што «Бірмінггэм» атрымаў прасоўваньне ў Прэм’ер-лігу ў канцы сэзону[6]. За новы клюб Вайн адзначыўся толькі аднойчы, то бок у гульні супраць «Дэрбі Каўнці», якая скончылася зь лікам 1:0[3][7].

Пасьля «Бірмінггэм Сіці» Вайн выступаў за «Кўінз Парк Рэйнджарз», шмат часу праводзячы ў арэндах у розным ангельскіх клюбах. 31 ліпеня 2012 году Роўэн падпісаў кантракт з клюбам шатляндзкай Прэм’ер-лігі «Сэнт-Джонстан», дзе раней быў на праглядзе[8]. На наступны сэзон 12 ліпеня 2013 году Вайн падпісаў аднагадовы кантракт з «Гібэрніянам», да якога далучыўся разам са сваім партнэрам па камандзе Лаямам Крэйгам[9].

Падчас закрыцьця трансфэрнага вакна ў студзені 2014 году Вайн быў падпісаны клюбам «Грынак Мортан»[10]. Аднак, ужо ўлетку таго ж году Роўэн сышоў з клюбу.

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць