Ротніца

вёска ў Летуве

Ротніца (лет. Ratnyčia) — вёска ў Летуве, пры ўтоку ракі Ратнічанкі ў Нёман. Адміністрацыйна належыць да Друскенікаў, знаходзіцца ва ўсходняй частцы места.

Ротніца
лац. Rotnica
лет. Ratnyčia
Касьцёл
Касьцёл
Краіна: Летува
Павет: Аліцкі
Раён: Друскеніцкі
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 54°0′0″ пн. ш. 24°1′0″ у. д. / 54° пн. ш. 24.01667° у. д. / 54; 24.01667Каардынаты: 54°0′0″ пн. ш. 24°1′0″ у. д. / 54° пн. ш. 24.01667° у. д. / 54; 24.01667
Ротніца на мапе Летувы
Ротніца
Ротніца
Ротніца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ротніца — даўняе мястэчка гістарычнай Троччыны, побач зь якім праходзіць паўночна-заходняя мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захавалася магіла Яна Чачота, помнік гісторыі XIX ст.

Гісторыя рэдагаваць

 
Стары касьцёл, 1908 г.

Вялікае Княства Літоўскае рэдагаваць

Упершыню Ротніца ўпамінаецца ў XVII ст. У гэты час яна ўваходзіла ў склад Троцкага павету Троцкага ваяводзтва.

У 1762 годзе з фундацыі Лявона Сапегі ў Ротніцы збудавалі касьцёл.

Пад уладай Расейскай імпэрыі рэдагаваць

 
Магіла Яна Чачота, 1908 г.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Ротніца апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Троцкім павеце Віленскай губэрні. На 1866 год у мястэчку было 44 будынкі.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Ротніцу занялі войскі Нямецкай імпэрыі

Найноўшы час рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ротніца абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі[1]. У 1920 годзе мястэчка апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў верасьні 1939 году савецкія войскі занялі Ротніцу, а ўлады СССР перадалі мястэчка Летуве. У чэрвені 1941 — ліпені 1944 году Ротніца знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

Насельніцтва рэдагаваць

Дэмаграфія рэдагаваць

  • XIX стагодзьдзе: 1866 год — 217 чал., зь 46 каталікоў і 171 юдэй[2]
  • XX стагодзьдзе: 1970 год — 560 чал.

Турыстычная інфармацыя рэдагаваць

Славутасьці рэдагаваць

  • Касьцёл Сьвятога Барталамея Апостала (1910)
  • Магіла Яна Чачота (1847)
  • Могілкі юдэйскія

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  2. ^ Krzywicki J. Rotnica // Słownik geograficzny... T. IX. — Warszawa, 1888. S. 812.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць