Росіца (рака)

рака ў Латвіі і Беларусі

Ро́сіца — рака ў Беларусі і Латвіі, правы прыток Дзьвіны. Цячэ ў Дрысенскім раёне Віцебскай вобласьці. Даўжыня 51 км (у межах Беларусі 36 км). Плошча вадазбору 279 км² (у Беларусі каля 150 км²). Выдатак вады ў вусьці 1,9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3‰.

Рака
Росіца
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Пустыні
Вусьце Дзьвіна
Краіны басэйну Беларусь, Латвія
Вобласьці Віцебская вобласьць
Даўжыня 51 км
Сярэднегадавы сьцёк 1,9 м³/с
Плошча басэйну 279 км²
Нахіл воднай паверхні 1,3 ‰

Асноўныя прытокі рэдагаваць

Агульныя зьвесткі рэдагаваць

Пачынаецца за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі Пустыні на тэрыторыі, прыналежнай да Латвіі, вусьце на граніцы з Латвіяй за 0,7 км на захад ад вёскі Новага Сяла Дрысенскага раёну. Цячэ ў межах Латгальскага ўзвышша.

Даліна трапэцападобная, яе шырыня 150—200 м, найбольшая — 1 км (каля вёскі Данькаў Дрысенскага раёну), найменшая — 40 м (ніжэй за возера Чорнае). Абалона чаргуецца па берагах (шырыня 20—70 м), каля вёскі Данькаў двухбаковая (шырыня 50 м), у вусьцевай частцы яе няма. Рэчышча на тэрыторыі Латвіі і 1 км на Беларусі каналізаванае, далей мерна зьвілістае[1].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 310—311.

Літаратура рэдагаваць