Ромбавыя

сямейства рыбаў

Ро́мбавыя (Rajidae) — самае разгалінаванае сямейства скатаў з васьмю родамі і больш чым 200 відамі.

Ромбавыя
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
КлясаХрастковыя рыбы
НадатрадСкаты
СямействаРомбавыя
Бінамінальная намэнклятура
Rajidae

Распаўсюджаньне рэдагаваць

Ромбавыя жывуць ва ўсіх сусьветных акіянах ад Арктыкі да Антарктыкі. Большасьць відаў жывуць ва ўмераных шыротах на марскім дне, якое складаецца з глею ці пяску. У тропіках прадстаўнікі сямейства ромбавых сустракаюцца радзей. Іх няма ў Палінэзіі, на Гаваях, у Мікранэзіі, у Карыбскім моры, а таксама паблізу ад каралавых рыфаў.