Роман (па-румынску: Roman [ˈroman], па-нямецку: Romesmark, па-вугорску: Románvásár) — места і муніцыпалітэт у гістарычнай Малдове (Румынія). Знаходзіцца за 46 км на ўсход ад Пятра-Нямцу ў жудцы Нямцы, на зьліцьці рэк Сірэту і Малдовы.

Роман
рум. Roman
Арцыяпіскапства
Арцыяпіскапства
Герб Роману
Першыя згадкі: 1387
Краіна: Румынія
Жудзец: Нямц
Мэр: Leonard Achiriloaiei[d]
Плошча: 30,08 км²
Насельніцтва (2011)
колькасьць: 50 713 чал.
шчыльнасьць: 1685,94 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Паштовы індэкс: 611001–611162
Геаграфічныя каардынаты: 46°55′48″ пн. ш. 26°55′48″ у. д. / 46.93° пн. ш. 26.93° у. д. / 46.93; 26.93Каардынаты: 46°55′48″ пн. ш. 26°55′48″ у. д. / 46.93° пн. ш. 26.93° у. д. / 46.93; 26.93
Роман на мапе Румыніі
Роман
Роман
Роман
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.primariaroman.ro/

Назва рэдагаваць

Места названае ў гонар малдаўскага ваяводы Рамана I. Адсюль князь Раман зьдзяйсьняў аб’яднаньне Малдавіі, і места стала сталіцай Ніжняй Малдавіі(ro).

Мінуўшчына рэдагаваць

 
Помнік Раману I

Паселішча ўпершыню згаданае ў Ноўгарадзкім першым летапісе пад 1387 рокам. Дарчая грамата за 30 сакавіка, падпісаная малдаўскім ваяводам Раманам I, стала адным зь першых дакумэнтаў навастворанай Малдавіі і першым, дзе зьмешчаная пячатка з выявай тура, Месяца, зоркі ды кветкі, якія й цяпер знаходзяцца на гербе Малдовы.

14 верасьня 1408 року Роман стаў цэнтрам праваслаўнага япіскапства, заснаванага тут Раманавым сынам Аляксандрам. У 1412 року каталіцкія вернікі Роману на чале зь біскупам Баі ўдзельнічалі ў Канстанцкім саборы.

Стэфан Вялікі збудаваў новую мураваную крэпасьць на левым беразе Сірэту замест старой насыпной. У дакумэнтах 1458, 1465 і 1488 рокаў у Романе згадваецца сабор сьвятой Параскевы. У 1467 крэпасьць вытрывала аблогу вугорскага войска караля Мацея Корвіна перад бітвай пад Баяй. У 1476 крэпасьць абклала асманскае войска Мэхмэда II, і пасьля бітвы пад Вале-Албе малдаване адступілі.

У 1569 Руксандра Лэпушняну збудавала праваслаўную царкву ў гонар Прачыстай Багародзіцы (Precista Mare) на месцы, дзе цяпер знаходзіцца царква з гэтым пасьвячэньнем. У 1595 збудаваная царква Sfinţii Voievozi, у 1610 — армянская праваслаўная царква, якая захавалася да цяперашняга часу.

У 1641 року вікары Сафіі, праяжджаючы праз Роман, занатаваў, што тут пражывалі 1500 праваслаўных вернікаў, 450 армянскіх праваслаўных і 30 вугорскіх каталікоў.

У 1817 року ў Романе зьявілася Талмуд Тора — адна зь першых жыдоўскіх школаў у Малдавіі — пры гэтым Малдавія не надавала жыдам грамадзянства.

У 1869 року адкрытая другая ў Румыніі чыгунка Роман — Сучава. Праз год чыгунка Бухарэст — Галац — Роман злучыла места са сталіцай.

За камуністычным часам места страціла статус рэгіянальнага цэнтру, уключанае сьпярша ў рэгіён Бакэў, а з 1968 — у жудзец Нямц. З увядзеньнем у строй трубапракатнага заводу ў 1957 року Роман стаў важным прамысловым цэнтрам Румыніі.

Пасьля падзеньня камуністычнага ладу большасьць прадпрыемстваў цяжкай прамысловасьці заняпалі. Вытворчасьць стальных трубаў была прыватызаваная і адроджаная.

Геаграфія рэдагаваць

Роман знаходзіцца ў паўночна-ўсходняй Румыніі, у жудцы Нямцы, у гістарычнай Малдове, ля вытоку Малдовы. Найбліжэйшае места — Бакэў за 40 км; цэнтар жудцу, Пятра-Нямц, знаходзіцца за 50 км, а гістарычная сталіца Малдовы, Ясы — за 80 км.

Гарады-пабрацімы рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Роман (Румынія)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў