Кёсі Род Куратомі — майстар баявых мастацтваў (Gosoku Ryu, Kubojutsu, Kendo, Hojutsu і інш.), прэзыдэнт INTERNATIONAL KARATE ASSOCIATION, аўтар кнігі «Karate: The Mental Edge»[1].

Кёсі Куратомі Род

Біяграфія рэдагаваць

Нарадзіўся 12 лістапада 1962 года ў Лос-Анджэлесе. Пачаў вывучаць каратэ ва ўзросьце 12 гадоў. З 1981 яго настаўнікам з’яўляецца Сокэ Кубота Такаюкі. Кёсі Куратомі працуе інструктарам додзё Сокэ больш за 25 гадоў.

Ступені рэдагаваць

Кёсі Куратомі дасягнуў 7 дана ў стылі каратэ Gosoku Ryu і атрымаў тытул Kyoshi, што дазваляе яму быць пераемнікам Сокэ Кубота Такаюкі і адказным за працяг развіцьця, за навучаньне тэхніцы Сокэ, а таксама філязофіі INTERNATIONAL KARATE ASSOCIATION у глябальным маштабе. Ён таксама мае вышэйшыя разрады - чорныя паясы у Kobudo (зброя), Hojutsu (агнястрэльная зброя) і Kubota Jujitsu. Кёсі Куратомі быў адным з першых студэнтаў Сокэ, якія дасягнулі чорнага поясу ў раздзелах са зброяй.

Дасягненьні рэдагаваць

Кёсі Куратомі з’яўляецца International Grand Champion у кумітэ (суперцяжкая вага) і ката (са зброяй) у 2000 MILLENNIUM INTERNATIONAL KARATE ASSOCIATION WORLD CUP KARATE CHAMPIONSHIP, які адбыўся 8-9 ліпеня 2000 года ў Лос-Анджэлесе, Каліфорнія, ЗША.

Шматразовы чэмпіён сьвету па каратэ Кёсі Куратомі заваяваў мноства тытулаў на працягу апошніх дзесяцігоддзяў і працягвае практыкаваць баявыя мастацтвы і навучаць у INTERNATIONAL KARATE ASSOCIATION у штаб-кватэры (Лос-Анджэлес, Глендэйл, Каліфорнія), ЗША.

Дзейнасьць рэдагаваць

Кёсі Куратомі падарожнічае па ўсім сьвеце, навучае каратэ на сэмінарах, судзіць на турнірах. Ён таксама заядлы ўдзельнік марафонаў і за апошнія гады прыняў удзел у некалькіх марафонах. Па прафэсіі Кёсі Куратомі спэцыяліст па сістэмным аналізе і працуе ў California based hospital. Ён пражывае ў Лос-Анджэлесе (Глендэйл, Каліфорнія), ЗША.

Гл. таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Rod Kuratomi Karate: The Mental Edge. — 2008.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць