Робэрт Саўці

ангельскі паэт-рамантык

Робэрт Саўці (па-ангельску: Robert Southey; 12 жніўня 1774 — 21 сакавіка 1843) — знакаміты ангельскі паэт-рамантык, выбітны прадстаўнік «азёрнай школы».

Робэрт Саўці
анг. Robert Southey
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 12 жніўня 1774
Брысталь, Ангельшчына
Памёр 21 сакавіка 1843 (68 гадоў)
Кесьвік, графства Камбрыя, Ангельшчына
Пахаваны
Бацькі Робэрт Саўці[d][1][2]
Margaret Hill[d][3][2]
Сужэнец Edith Fricker[d][2] і Caroline Anne Southey[d][2]
Дзеці Margaret Edith Southey[d][3][2], Edith May Southey[d][3][2], Herbert Castle Southey[d][3][2], Emma Southey[d][3][2], Bertha Southey[d][3][2], Katherine Southey[d][3][2], Isabel Southey[d][3][2] і Charles Cuthbert Southey[d][3][2]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, гісторык
Кірунак рамантызм
Жанр баляда, паэма
Мова ангельская мова[4]
[[::en:s:Author:Robert Southey|Творы]] ў Вікікрыніцах

Біяграфія рэдагаваць

Саўці вучыўся ў Вэстмінстэрскай школе і ў Оксфардзе, дзе пазнаёміўся з Колрыджам. У маладосьці захапляўся ідэямі францускае рэвалюцыі і ў рэвалюцыйным духе напісаў драму «Ўот Тайлер». Шмат падарожнічаў, жыў у Гішпаніі і Партугаліі; яму належалі пераклады рыцарскіх раманаў (у прыватнасьці, знакамітага «Амадыса Гальскага»), а шматлікія яго баляды напісаныя на сюжэты з гісторыяў і легендаў гэтых краінаў, накшталт, «Каралева Арака і пяць пакутнікаў» (англ. Queen Orraca, and the Five Martyrs of Morocco, 1803).

Саўці напісаў 5 вялікіх апісальных паэмаў — кожная на сюжэт зь міталёгіі розных народаў: «Талаба-разрушыцель» (1801), «Мэдак» (1805), «Пракляцьце Кехамы» (1810), «Родэрык, апошні з готаў» (1814), «Відзеж суда» (1821).

«Родэрык» — самае пасьпяховае з эпічных твораў Саўці, напісанае на сюжэт барацьбы хрысьціянаў з маўрамі. У гэтай паэме выдатна адлюстраваны пад’ём патрыятычных пачуцьцяў паэта аблямаваны мастацкім і мэлядычным вершаваным стылем. У лірычнай паэзіі Саўці шмат запалу; ён палка ненавідзеў Напалеона, напісаў, сярод іншых афіцыяльных «вершаў на пэўны выпадак», пяшчотную паэму «На сьмерць прынцэсы Шарлоты» і шмат іншых маленькіх вершаў, ідылічных і ў пэўнай меры зычліва гумарыстычных.

У 1813 быў абраны прыдворным паэтам-ляўрэатам; пасьля Саўці гэтае званьне стала толькі ганаровым тытылам першага паэта краіны, але для яго яно яшчэ было зьвязанае з абавязкам пісаць оды, прысьвечаныя чальцам каралеўскай сям’і (у той час вельмі непапулярнай) па розных афіцыёзных повадах. «Боб Саўці» крытыкаваўся шматлікімі сучасьнікамі (у прыватнасьці, Байранам: у пачатку «Дон Жуана»[5] і ў сатырычнай паэме «Візія суда», створанай у адказ на аднайменны верш Саўці) за сэрвілізм датычна манарха і эўрапейскае рэакцыі 1810-х—1820-х гадоў.

Заўвагі рэдагаваць

  1. ^ Oxford Dictionary of National Biography (анг.) / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  2. ^ а б в г д е ё ж з і к л Kindred Britain
  3. ^ а б в г д е ё ж з Lundy D. R. Robert Southey // The Peerage (анг.)
  4. ^ Southey, Robert, 1774-1843 // CONOR.SI
  5. ^ «Боб Саўці! Вершатворац-лаўрэат / Які зрабіўся нечакана торы! / Дзе зараз ты, эпічны рэнэгат? / Усё яшчэ з лэйкістамі ў хоры» Дон Жуан, Прысьвячэньне, 1—4

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць