Расьціслаў Чарнаморчанка

Расьцісла́ў Чарнамо́рчанка (па-ўкраінску: Черноморченко Ростислав Олександрович) — вайсковец, малодшы сяржант Данецкага памежнага атраду Дзяржаўнае памежнае службы Ўкраіны.

Расьціслаў Чарнамарчэнка
укр. Черноморченко Ростислав Олександрович
23 сакавіка 199231 ліпеня 2014
Месца нараджэньня Кіраваград, Кіраваградзкая вобласьць, Украіна
Месца сьмерці в. Васілеўка, Данецкая вобласьць, Украіна
Прыналежнасьць Сьцяг Украіны Украіна
Род войскаў  ДПС Украіны
Званьне  Малодшы сяржант
Частка  Данецкі ПА
Бітвы/войны Вайна на Данбасе:
Ізварынскі кацёл
Узнагароды
Ордэн «За мужнасьць» III ступені
Ордэн «За мужнасьць» III ступені

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Расьціслаў Чарнаморчанка нарадзіўся 23 сакавіка 1992 у месты Кіраваградзе (зараз Крапіўніцкі). Малодшы інспэктар памежнае службы 1-е катэґорыі, інструктар кіналяґічнага аддзялення аддзела «Амвросіеўка». Быў пазваны на вайсковую службу падчас мабілізацыі.

31 ліпеня 2014 року каля 4-х ночы быў зьдзейснены абстрэл тэрарыстамі ля Васілеўкі памежнікаў з мінамётаў ды ґранатамётаў, 5 памежнікаў загінулі ды 11 параненыя. Сярод палеглых — Аляксандар Басак, Сяргей Гулюк, Алег Паршуцін, Юры Філіпоўскі.

3 сакавіка 2014, у Крапіўніцкім правялі ў апошні шлях малодшага сяржанта Расьціслава Чарнаморчанка. На паніхіду, якая праходзіла на Театральным пляцы прыйшлі родныя, сябры, аднапалчане, прадстаўнікі абласное й мескае ўлады і неабыякавыя крапіўнічаны.[1][2]

Баявы пабрацім Расьціслава сяржант Віталь Пракутко, ўзгадваючы пра загінулага са сьлёзамі, кажа:

  Росьцік для нас быў сапраўдным таварышам, з аднаго кацялка елі, кавалак хлеба дзялілі. Расьціслаў, ад усяго закладу, Усьпенка, Васілеўка, Аляксееўка, ты для нас будзеш жывым заўсёды! Царства нябеснае! Героі не паміраюць![3]  

Пахаваны Расьціслаў Чарнаморчанка у сваім родным месты Крапіўніцкі на Алеі славы Роўненскіх могілак.[4]

Узнагароды рэдагаваць

За асабістую мужнасьць ды гераізм, выяўленыя ў ахове дзяржаўнага сувэрэнітэту ды тэрытарыяльнае цэласнасьці Ўкраіны, вернасьць вайсковай прысязе падчас расейска-украінскае вайны ўзнагароджаны

  • ордэнам «За мужнасьць» III ступені (8.8.2014) (пасьмяротна)

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць