Растоў Растоў-на-Доне

расейскі футбольны клюб з Растова-на-Доне

«Расто́ў» (па-расейску: Ростов) — расейскі футбольны клюб з гораду Растоў-на-Доне, заснаваны ў 1930 годзе.

Растоў
Поўная назва па-татарску: Ростселмаш
па-татарску: Ростов
Заснаваны 1930
Горад Растоў-на-Доне, Расея
Стадыён Растоў-Арэна
Умяшчальнасьць: 45 000
Кіраўнік Растоўская вобласьць
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2022—2023 4 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fc-rostov.ru (рас.)

Уладальнік Кубка Расеі (2014). Клюб зьяўляецца ААТ, кантрольны пакет акцыяў якога належыць адміністрацыі Растоўскай вобласьці. Заснаваны 10 траўня 1930 году як каманда будаўнікоў заводу «Растсельмаш», пасьля заканчэньня будаўніцтва застаўся пры заводзе[1]. У 1950 годзе клюб упершыню прыняў удзел у розыгрышы чэмпіянату СССР па футболе, найвышэйшага выніку дасягнуў у 1991 годзе, заняўшы 4-е месца ў турніры клубаў першай лігі, што дазволіла клюбу ўжо наступны сэзон пачаць у элітным дывізіёне толькі што ўтворанага чэмпіянату Расеі. Найвышэйшым дасягненьнем у чэмпіянаце Расеі для клюбу зьяўляецца 2 месца, на якім клюб разьмясьціўся паводле вынікаў чэмпіянату краіны 2015—2016 гадоў. Зьяўляецца ўдзельнікам 24-х турніраў розыгрышу Кубка СССР па футболе, найвышэйшай мяжой у гэтых турнірах зьяўляецца раўнд 1/16 фіналу, дасягнуты ў 1954, 1964 і 1987 гадох, а таксама ўсіх розыгрышаў Кубка Расеі. Клюб двойчы прымаў удзел у Кубку Інтэртота, стаў паўфіналістам турніру 1999 году. Клюб ёсьць пераможцам першага дывізіёну ПФЛ 2008 году.

Былыя назовы рэдагаваць

  • 1930—1936: «Сельмашстрой»
  • 1936—1941: «Сельмаш»
  • 1941—1953: «Трактар»
  • 1953—1957: «Тарпэда»
  • 1957—2003: «Растсельмаш»
  • з 2003: «Растоў»

Стадыён рэдагаваць

Да 2018 году хатнім стадыёнам клюбу была арэна Алімп-2, які раней быў вядомы як стадыён Растсельмаш. Пасьля будаўніцтва Растоў-Арэна стала хатнім стадыёнам клюбам.

Склад рэдагаваць

Актуальны на 24 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Мікіта Мядзьведзеў 1994
3   Аб Умар Сако (ар. Арда) 1996
4   Аб Віктар Мялёхін 2003
5   Аб Дзяніс Цярэнцьеў 1992
8   ПА Аляксей Міронаў 2000
9   Нап Магамад Магэбі 1998
15   ПА Даніл Глебаў (капітан) 1999
19   ПА Харэн Байрамян 1992
27   Нап Мікалай Камлічэнка 1995
28   Аб Яўген Чарноў 1992
29   Аб Аляксандар Мухін 2002
30   Бр Сяргей Песьякоў 1988
34   Аб Эяд эль-Аскаляні 2004
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
40   Аб Ільля Ваханія 2001
44   Аб Ільля Кірш (ар. Зэніт) 2004
47   ПА Данііл Уткін 1999
55   Аб Максім Асіпенка 1994
60   ПА Кірыл Сталбоў (ар. Зэніт) 2004
62   ПА Іван Камароў 2003
64   Аб Давід Семянчук 2004
69   Нап Ягор Галянкоў 1999
77   Нап Раналду 2000
78   Бр Міхаіл Цулая 2005
87   Аб Андрэй Ланговіч 2003
88   ПА Кірыл Шчацінін 2002

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ От «Сельмашстроя» до «Ростова». К 80-ти летию ФК Ростов. 2-е издание. Ростов-на-Дону 2010. Б. В. Шинкаренко, Н. И. Акопов, М. И. Пономарев, Т. В. Иванов

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць