Рамі́рэс Са́нтас да Насымэ́нта (па-партугальску: Ramires Santos do Nascimento; нарадзіўся 24 сакавіка 1987 году, Рыю-дэ-Жанэйру, Бразылія) — былы бразыльскі футбаліст, паўабаронца. Мае на сваім рахунку матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Бразыліі.

Рамірэс
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 24 сакавіка 1987(1987-03-24)[1][2] (37 гадоў)
Рост 180 см
Вага 73 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006—2008
2007
2008—2009
2009—2010
2010—2016
2016—2019
2019—2020
Жаінвіл
Крузэйру (арэнда)
Крузэйру
Бэнфіка
Чэлсі
Цьзянсу Сунін
Палмэйрас
14 (3)
32 (3)
29 (7)
26 (4)
159 (17)
49 (11)
22 (0)
Зборныя
2009—2014 Бразылія 51 (4)

Клюбная кар’ера рэдагаваць

У Бразыліі рэдагаваць

Рамірэс зьяўляецца выхаванцам клюбу «Жаінвіл», у якім дэбютаваў у 2004 годзе. У чэрвені 2007 году Рамірэс перайшоў у клюб «Крузэйру», які заплаціў за трансфэр гульца 350 тысяч даляраў. Ужо ў першым сэзоне Дорывал Жуніёр, галоўны трэнэр «Крузэйра», даверыў месца дыспэтчара Рамірэсу, які апраўдаў надзеі, ускладзеныя на яго, стаўшы лідэрам каманды, часьцей асыстуючы партнэрам, аднак і зьнярэдку забіваючы галы.

Але найлепшым сэзонам Рамірэса ў «Крузэйра» стаў 2008 год, калі гулец стаў найлепшым бамбардзірам сваёй каманды ў Кубку Лібэртадорэс, а на ўнутранай арэне «бліскаў» ня меней яскрава, атрымаўшы срэбраны мяч найлепшага гульца, выступаўчы на месцы атакуючага паўабаронцы ў чэмпіянаце Бразыліі.

«Бэнфіка» рэдагаваць

20 сакавіка 2009 году Рамірэс падпісаў кантракт з партугальскай «Бэнфікай», якая заплаціла за трансфэр футбаліста 7,5 млн эўра[3]. Футбаліст таксама ўваходзіў у сфэру інтарэсаў расейскага ЦСКА, аднак ніякіх рэальных крокаў па ягонай куплі армейцы не рабілі[4]. Рамірэс дэбютаваў у складзе «Бэнфікі» ў матчы супраць клюбу «Віторыя» (Гімарайнш) і адразу ж забіў гол[5].

«Чэлсі» рэдагаваць

5 жніўня 2010 году Рамірэс дасягнуў дамоўленасьці аб пераходзе ў ангельскі клюб «Чэлсі», які заплаціў за трансфэр паўабаронцы 22 млн эўра[6].

Міжнародная кар’ера рэдагаваць

У 2008 годзе Рамірэс у складзе зборнай Бразыліі паехаў на Алімпіяду, замяніўшы траўмаванага Рабіньню, але там ён гуляў, у асноўным, выходзячы на замену. У 2010 годзе Рамірэс у складзе зборнай гуляў на чэмпіянаце сьвету, дзе правёў 4 першыя гульні сваёй каманды, але толькі ў матчы супраць зборнай Чылі выйшаў на поле ў стартавым складзе[5]. Апошнюю гульню зборнай гулец прапусьціў з-за дыскваліфікацыі.

Дасягненьні рэдагаваць

«Крузэйру»:

«Бэнфіка»:

«Чэлсі»:

«Палмэйрас»:

Бразылія:

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць