Раман Бурэц

беларускі футбаліст

Раман Бурэц (нарадзіўся 28 студзеня 1997 году) — беларускі футбаліст, нападнік гомельскага «Паперпраму».

Раман Бурэц
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 28 студзеня 1997(1997-01-28)[1] (27 гадоў)
Рост 174 см
Вага 64 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Паперпрам
Нумар 92
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2014—2018 Энэргетык-БДУ 71 (3)
2018 Смалявічы 11 (0)
2018 Мікашэвічы 13 (2)
2019 Узда 13 (2)
2020—2023 Макслайн 62 (13)
2023 Аўтазаводзец-Трактар[d] 11 (1)
2024—4 Паперпрам

Кар’ера рэдагаваць

Клюбная рэдагаваць

Пачынаў займацца футболам у СДЮШАР менскага «Дынама», пазьней гуляў за юнацкія каманды «Менска»[2]. Пасьля далучыўся да РЦАП-БДУ і ў 2014 годзе дэбютаваў у складзе дарослай каманды «Зорка-БДУ» ў Першай лізе. У сэзоне 2015 году замацаваўся ў першай адзінаццатцы. У другой палове сэзону 2016 году не гуляў праз траўмы. У студзені 2018 году прыбыў на прагляд у «Смалявічы» і ў лютым быў арандаваны клюбам да канца сэзону[3]. З жніўня і да канца 2018 году выступаў за мікашэвіцкі «Граніт»[4].

У ліпені 2019 году далучыўся да другалігавай «Узды». У красавіку 2020 году стаў гульцоў рагачоўскага «Дняпра», а на наступны год дапамог камандзе, якая зьмяніла назву на «Макслайн», прасунуцца ў Першую лігу. У лютым 2022 году падоўжыў кантракт з рагачоўскім клюбам. У сэзоне 2022 году быў гульцом стартавага складу і разам з «Макслайнам» выйшаў у Найвышэйшую лігу, куды клюб, аднак, ня быў дапушчаны. У лютым 2023 году быў на праглядзе ў клюбе з Кыргызстану, але ў выніку застаўся ў «Макслайне»[5], які пераехаў у Віцебск. У ліпені 2023 году пакінуў «Макслайн» і неўзавабаве далучыўся да менскага «Трактара»[6].

У лютым 2024 году прыяднаўся да гомельскага «Паперпраму»[7].

Міжнародная рэдагаваць

У кастрычніку 2013 году выступаў за зборную Беларусі (да 17 гадоў) у адборачным раўндзе чэмпіянату Эўропы, а ў студзені 2014 году спаборнічаў на Кубку Разьвіцьця ў Менску.

Статыстыка рэдагаваць

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Энэргетык-БДУ 2017 Першая ліга 22 1
Смалявічы 2018 Найвышэйшая ліга 11 0
Граніт Першая ліга 13 2

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць