Ральф Норман Энджэл

Ра́льф Но́рман Э́нджэл (1873; Голбіч, Ангельшчына — 1967; Кройдан, Ангельшчына) — журналіст, пісьменьнік, лектар, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру (1933).

Ральф Норман Энджэл
анг. Ralph Norman Angell
Імя пры нараджэньні Ральф Норман Энджэл-Лэйн
Род дзейнасьці Журналіст
Дата нараджэньня 26 сьнежня 1872
Месца нараджэньня Голбіч(en), графства Лінкальншыр, Ангельшчына
Дата сьмерці 7 кастрычніка 1967
Месца сьмерці Кройдан(en), графства Сары(en), Ангельшчына
Месца вучобы
Занятак выкладчык, журналіст, палітык, пэдагог, пісьменьнік, эканаміст, палітоляг, публіцыст
Бацька Томас Энджэл-Лэйн
Маці Мэры Лэйн
Узнагароды Нобэлеўская прэмія міру (1933)

Біяграфія рэдагаваць

У 1889 г. паступіў у Жэнэўскі ўнівэрсытэт (Швайцарыя). У тым жа годзе зьехаў на заробкі ў Каліфорнію (ЗША), дзе пасьля зьмены мноства прафэсіяў уладкаваўся журналістам. У 1898—1912 гг. працягнуў працу журналіста на ангельскамоўныя выданьні ў Парыжы (Францыя). У 1920 г. уступіў у Работніцкую партыю Брытаніі, у складзе якой у 1929—1931 гг. быў сябрам Брытанскага Парлямэнту ад поўначы Брэдфарду (графства Заходні Ёркшыр, Ангельшчына). У 1931 г. атрымаў тытул рыцара за дзяржаўную службу. У 1933 г. —Нобэлеўскую прэмію міру. Зь сярэдзіны 1930-х гг., як перакананы пацыфіст, пачаў выступаць з прамовамі супраць мілітарызму. Найбольш слыннай яго кнігай была «Вялікая ілюзія»(en) (1909, 1910 і 1933 — прыжыцьцёвыя выданьні), што вытрымала некалькі перавыданьняў і перакладалася на замежныя мовы. У 1940—1951 гг. зноў жыў у ЗША, дзе заклікаў да вайсковай падтрымкі Брытаніі. Затым вярнуўся ў Ангельшчыну.

Крыніцы рэдагаваць