Ракаў Чанстахова

польскі футбольны клюб

«Ра́каў» (па-польску: Raków) — польскі футбольны клюб з гораду Чанстаховы. Заснаваны ў 1921 годзе. Назва клюбу паходзіць ад раёну Ракаў, дзе знаходзіцца сядзіба і стадыён клюбу. «Ракаў» ёсьць чэмпёнам Польшчы, а таксама двухразовым уладальнік Кубка Польшчы і Супэркубка Польшчы.

Ракаў
Поўная назва па-польску: RKS Raków Częstochowa Spółka Akcyjna[1][2]
Заснаваны 1921
Горад Чанстахова, Польшча
Стадыён Гарадзкі
Умяшчальнасьць: 4200
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Экстракляса
 · 2022—2023 1 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
rakow.com (пол.)

Гісторыя рэдагаваць

Спартовы клюб «Раковія» быў створаны ў 1921 годзе ў вёсцы Ракаў. Клюб быў распушчаны ў 1925 годзе праз адсутнасьць рэгістрацыі. У 1927 годзе клюб аднавіў сваю дзейнасьць пад назвай «Рабочы спартовы клюб „Ракаў“». Праз год вёска стала часткай Чанстаховы. Клюб дзейнічаў пад патранажам Польскай сацыялістычнай партыі і фінансава падтрымліваўся Чанстахоўскім сталеліцейным заводам. У 1937 годзе клюб падвысіўся да ўдзелу ў клясе А. Падчас нямецкай акупацыі клюб ня дзейнічаў. У 1951—1955 гадах быў пабудаваны футбольны стадыён з лёгкаатлетычнымі дарожкай. У 1962—1966 гадах футбольная дружына гуляла ў Другой лізе. 9 ліпеня 1967 году «Ракаў» трываў паразу зь лікам 0:2 у матчы супраць «Віслы» з Кракава ў фінале Кубка Польшчы. У 1972 годзе футбалісты «Ракава» дайшлі да паўфіналу Кубка Польшчы, але саступілі варшаўскай «Легіі». У 1978—1980, 1981—1984 і 1990—1994 гадах клюб выступаў у Другой лізе. У 1993 годзе юніёрская каманда заняла 2-е месца ў чэмпіянаце Польшчы па футболе сярод юніёраў[3].

У 1994 годзе «Ракаў» упершыню ў гісторыі клюбу трапіў у Першую лігу. Тамака ў найвышэйшым дывізіёне клюб правёў чатыры сэзоны, пакуль не панізіўся ў сэзоне 1997—1998 гадоў. У наступным дружына пасьлядоўна штогод апускалася ў структуры ліг, дасягнуўшы ажно Чацьвертай лігі. У 2016 годзе клюб нарэшце вярнуўся ў другі польскі дывізіён. Паводле вынікаў розыгрышу Першай лігі сэзону 2018—2019 гадоў «Ракаў» здабыў перамогу і атрымаў падвышэньне ў Экстраклясу ўпершыню за 21 год[4]. У тым жа сэзоне чанстахоўцы нечакана дасягнулі паўфіналу Кубка Польшчы 2018—2019 гадоў, выбіўшы з розыгрышу спачатку познанскі «Лех» у 1/8 фіналу[5], а потым варшаўскую «Легію» ў чвэрцьфінале[6]. У першы сэзон па вяртаньні дружына заняла 10-е месца.

У сэзоне 2022—2023 гадоў «Ракаў» упершыню ў гісторыі здабыў тытул чэмпіёнаў Польшчы, што гарантавала месца ў Лізе чэмпіёнаў.

Склад рэдагаваць

Актуальны на 10 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Уладан Кавачавіч 1998
3   Аб Мілан Рундыч 1992
4   Аб Стратас Сварнас 1997
5   ПА Густаў Бэрггрэн 1997
7   ПА Фран Тудар 1995
8   ПА Бэн Ледэрман 2000
9   Нап Лукаш Звалінскі 1993
10   ПА Іві Лёпэс 1994
11   ПА Джон Ебоа 2000
14   ПА Срджан Плаўшыч 1995
15   Аб Аднан Кавачавіч 1993
17   ПА Якуб Мышар 2002
18   Аб Адрыян Грышкевіч 1999
19   Нап Антэ Црнац 2003
20   ПА Жан Карлус 1996
21   ПА Давід Драхаль 2005
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
23   ПА Пэтэр Барат (ар. Фэрэнцвараш) 2002
24   Аб Зоран Арсэніч (капітан) 1994
25   Аб Багдан Ракавіцан 2000
25   ПА Эрык Ума 1996
27   ПА Барташ Новак 1993
28   ПА Патрык Маляміс 2005
30   ПА Уладзіслаў Качэргін 1996
31   Бр Мухамэд Шахінавіч 2003
33   ПА Каміль Пэстка 1998
66   ПА Яніс Папанікаляў 1998
77   ПА Марцін Цэбуля 1995
80   Аб Матэй Родзін 1996
89   Бр Кацпэр Бешчад (ар. Заглембе) 2002
  Аб Оскар Кшыжак 2002
  ПА Даніель Шалянгоўскі 2002
  Нап Кацпэр Масяк 2005

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць