Разьбітае сэрца пацана

Разьбітае сэрца пацана — беларускі музычны поп-гурт, заснаваны напрыканцы 90-х гадоў мінулага стагодзьдзя. Вылучаецца тым, што піша й выконвае свае песьні на трасянцы.

Разьбітае сэрца пацана
Інфармацыя
Гадыканец 90-х — нашы дні
АдкульМенск, Беларусь
Моватрасянка
УдзельнікіДзяніс Тарасенка
Павал Гарадніцкі

Гісторыя рэдагаваць

Трас-поп калектыў «Разьбітае сэрца пацана» быў заснаваны ў сьценах Унівэрсытэту культуры ў канцы 1990-х. Задумалі такую справу два студэнты гэтае ўстановы: Дзяніс Тарасенка, вядомы па гурце «Склеп» і Саша Маленькі (пазьней вядомы ды-джэй Цім Карамыслаў). Дуэт праіснаваў пару дзён, даў шэраг канцэртаў у аўдыторыі, усіх заваяваў і сышоў у нябыт да 2005 году, калі Дзяніс Тарасенка з аднакурсьнікам Паўлам Гарадніцкім рэанімавалі ансамбль, пакінуўшы назоў, канцэпцыю, і прылады: баян і піяніна-раяль-сынтэзатар. Калектыў стаў прабівацца на вяршыні шоў-бізнэсу. Праводзіліся акцыі «Даеш трохразавае пітаніе ў студзенчаскія масы» — канцэрт проста ў «кулькоўскай» сталовай падчас абеду, фаер-шоў з пэтардамі і іншы рух. У гэты час да гурту далучаецца падтанцоўка, якая часта зьмяняе назвы: «Гаечкі», «Зорачкі», «Плахішкі» (сышлі з «Харошак»), «ЭВМ» і «Расьцішка». У 2006 да калектыву далучаюцца бас-гітарыст Андрэй «Эндру» Восіпчык, вядомы па гуртах Exist, Long Play і Parason, бубнач Юры Сізоў. Дзяніс зьмяняе баян на гітару, Павал раяль на флейту, і ў 2007 годзе ансамбль прыступае да запісу першага і пакуль адзінага альбома «Розавы закат». У запісе прынялі ўдзел усе вышэйзгаданыя музыкі, а таксама заснавальнік гурту «Ананімка й Касіяпея» Лібэрзон. Частка матэрыялу была запісаная на хатняй студыі Юрыя «Хобіта» Купрашова, а астатняе — на студыі «Селах». У актыве гурта сярод іншых канцэрты ў менскім Палацы мастацтваў з «Сашам і Сірожам», у маскоўскім Цэнтры імя Мэерхольда, у віленскім клюбе BiXX.

Тэматыка песень рэдагаваць

У асноўным, гурт раскрывае ў сваіх песьнях тэму непадзеленага каханьня, між тым перамяжоўваючыся жартоўнымі момантамі з жыцьця мясцовага вясковага «пацана».

Дыскаграфія рэдагаваць

2011 — Не налівай (Вігма) рэдагаваць

  1. Не налівай (intro);
  2. Сінус–косінус;
  3. Пакуты якутаў;
  4. Walli-e;
  5. Раўбічы;
  6. Вітаміны;
  7. Хонгільдон;
  8. Разьбітае сэрца;
  9. Смартфон;
  10. Чорны ніз, белы верх;
  11. Лук–чэснок;
  12. Ніферціці;
  13. Не налівай (outro).

2021 — Ашчушчэнія (Menka) рэдагаваць

2022 — Шанс/off рэдагаваць

Некаторыя песьні рэдагаваць

  • «Розавы закат»
  • «Бэйба-чунайт»
  • «Палюбіла гапара»
  • «БРСМ»
  • «Жэншчыны»
  • «Аграгарадок»
  • «Чупа-чупс»

Склад рэдагаваць

  • Павел Гарадніцкі, флейта, клавішы, вакал, словы і музыка,
  • Дзяніс Тарасенка, гітары, клавішы, вакал, словы і музыка,
  • Эндру Осіпчык, бас-гітара,
  • Аляксандар Кавалёў, барабаны, перкусія.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць