Радунь

мястэчка ў Беларусі

Ра́дунь — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Радуньцы. Цэнтар сельсавету Вярэнаўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 2229 чалавек[2]. Знаходзіцца за 30 км ад Вярэнава, 93 км ад Горадні, 24 км ад чыгуначнай станцыі Бастуны (лінія Вільня — Ліда). Вузел аўтамабільных дарог на Вільню, Ліду, Іўе, Васілішкі, Астрыну.

Радунь
лац. Raduń
Касьцёл Маці Божай Ружанцовай
Касьцёл Маці Божай Ружанцовай
Герб Радуні Сьцяг Радуні
Дата заснаваньня: 1387
Магдэбурскае права: 1649
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Вярэнаўскі
Сельсавет: Радунскі
Плошча: 5,113 км² [1]
Насельніцтва (2018)
колькасьць: 2229 чал.[2]
шчыльнасьць: 435,95 чал./км²
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1594
Паштовы індэкс: 231390
СААТА: 4213862905
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°3′11″ пн. ш. 24°59′52″ у. д. / 54.05306° пн. ш. 24.99778° у. д. / 54.05306; 24.99778Каардынаты: 54°3′11″ пн. ш. 24°59′52″ у. д. / 54.05306° пн. ш. 24.99778° у. д. / 54.05306; 24.99778
Радунь на мапе Беларусі ±
Радунь
Радунь
Радунь
Радунь
Радунь
Радунь
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Радунь — даўняе магдэбурскае места гістарычнай Лідчыны (частка Віленшчыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага.

Назва рэдагаваць

На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Ра́дунь[3], найбольш імаверна, утварыўся ад назвы ракі Радунькі[4].

Гісторыя рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае рэдагаваць

 
Мескі герб, 1792 г.
 
Замак у сярэдзіне XVII ст. Рэканструкцыя П. Татарнікава

Паводле археалягічных зьвестак, старажытнае славянскае паселішча зьявілася тут каля ХІ ст. Тым часам першы пісьмовы ўпамін пра Радунь зьмяшчаецца ў хроніцы «Манумэнта Германіка» ў аповедзе пра крыжовы паход нямецкіх рыцараў супраць балтыйскіх плямёнаў і датуецца 1217 годам. У 1259 годзе паселішча далучылася да дзяржавы Міндоўга, у Дайноўскім княстве. У XIV ст. Радунь атрымала статус мястэчка, на 1328 год тут было 5 вуліц і Рынак, працавалі 4 крамы і 12 заможных гандляроў[5].

У 1387 годзе Радунь ўпамінаецца ў грамаце вялікага князя Ягайлы князю Скіргайлу Альгердавічу, якому перадалі «град Радыня и вся тая волость со всякою службою, все люди и села…». У ХIV—ХVII стагодзьдзях у ваколіцах Радуні (за 2 км ад мястэчка, цяпер вёска Гарадзішча) існаваў замак. У 1440 годзе Радунь упамінаецца як гаспадарскі двор, уладаньне вялікага князя Казімера.

У ХV—ХVI стагодзьдзях Радунь была цэнтрам староства ў складзе каралеўскай эканоміі. У актах вялікіх князёў Аляксандра і Жыгімонта Старога адміністратары ў Радунскім старостве называюцца намесьнікамі і дзяржаўцамі. У 1522 годзе за пазыку грошай (1000 коп) Жыгімонт Стары перадаў гаспадарскі двор Радунь намесьніку і дзяржаўцу староства, ваяводзе падляскаму і маршалку гаспадарскаму Я. Касьцевічу (1498—1527). У 1528 годзе ўпамінаецца Радунскі павет у Троцкім павеце, які меў сваю ўзброеную харугву. На 1538 год у мястэчку было, апрача Рынку, 7 вуліцаў і 210 хрысьціянскіх дамоў.

У сярэдзіне ХVI ст. утварыўся Радунскі дэканат у складзе 11 парафіяў (7522 вернікі). У 1556 годзе ў мястэчку збудавалі драўляны касьцёл. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Радунь як цэнтар староства ўвайшло ў склад Лідзкага павету Віленскага ваяводзтва. Радунскае староства падзялялася на 4 войтаўствы. У мястэчку быў 141 двор, дзейнічаў касьцёл (заснаваны каралевай Бонай, 1541 год).

У 1649 годзе кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза надаў месту Магдэбурскае права і герб: «у срэбным полі чырвоны рак»[6]. У 2-й палове ХVIІI стагодзьдзя Радунь перайшла ў валоданьне Тышкевічаў. У 1777 годзе ў Радунскім дэканаце працавалі 11 школ, у 1781 годзе — 6 шпіталяў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі рэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Радунь апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Лідзкім павеце з 1797 году Літоўскай, з 1801 году Гарадзенскай, з 1842 году Віленскай губэрняў.

На 1829 год у Радуні было 88 будынкаў (47 хрысьціянскіх і 41 юдэйскі) і 8 вінакурняў[7], на 1861 год — 121 двор, на 1866 год — 91 двор. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у мястэчку было 313 будынкаў, гарбарня, млын, народная вучэльня.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Радунь занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Радунь абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[8]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921 год) Радунь апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Лідзкага павету.

У 1939 годзе Радунь увайшла ў БССР, дзе ў 1940 годзе стала цэнтрам раёну. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да 13 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. Да пачатку 1950-х гадоў у ваколіцах Радуні НКВД-КГБ вяло змаганьне з антысавецкім падпольлем. 30 красавіка 1958 году паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. 25 сьнежня 1962 году Радунскі раён расфармавалі, мястэчка ўвайшло ў склад Вярэнаўскага раёну.

Насельніцтва рэдагаваць

Дэмаграфія рэдагаваць

  • XIX стагодзьдзе: 1829 год — 379 чал., у тым ліку 174 хрысьціяніны і 205 юдэяў[9]; 1863 год — 737 чал.; 1866 год — 869 чал., у тым ліку 361 каталік і 508 юдэяў[10]; 1881 год — 1526 чал. (757 муж. і 769 жан.); 1897 год — 1621 чал., у тым ліку 896 юдэяў
  • XX стагодзьдзе: 1905 год — 1394 чал.; 1999 год — 3,4 тыс. чал.[11]; 2000 год — 3,1 тыс. чал.[12]
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 2,8 тыс. чал.[13]; 2008 год — 2,7 тыс. чал.; 2009 год — 2673 чал.[14] (перапіс); 2016 год — 2355 чал.[15]; 2017 год — 2299 чал.[16]; 2018 год — 2229 чал.[2]

Інфраструктура рэдагаваць

У Радуні працуюць 2 сярэднія школы, школа-інтэрнат, дзіцячая музычная школа, 2 бібліятэкі, дом культуры.

Забудова рэдагаваць

Вуліцы і пляцы рэдагаваць

Афіцыйная назва Гістарычная назва
Леніна вуліца Касьцельная вуліца

У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаюцца Рынак і Дольная вуліца[17].

Эканоміка рэдагаваць

Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя рэдагаваць

Славутасьці рэдагаваць

  • Забудова гістарычная (XIX — пачатак XX ст.; фрагмэнты)
  • Ешыбот (1882)
  • Касьцёл Маці Божай Ружанцовай (1929—1933)
  • Могілкі: хрысьціянскія; юдэйскія
  • Сынагога (ХІХ ст.)

За савецкім часам у Радуні паставілі помнік савецкім салдатам, якія загінулі ў бітве пад Сурконтамі з жаўнерамі Арміяй Краёвай (надпіс іншы, «Загінулі ў барацьбе з захопнікам»)[18].

Страчаная спадчына рэдагаваць

Галерэя рэдагаваць

Асобы рэдагаваць

  • Юры Бандажэўскі (нар. 1957) — беларускі навуковец, доктар мэдычных навук
  • Пятро Бітэль (1912—1991) — беларускі паэт, перакладнік, краязнавец, настаўнік

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Вороновского района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 21 февраля 2017 г. №227 (рас.)
  2. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  3. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
  4. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 316—317.
  5. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 9. Кн. 1. — Менск, 2015.
  6. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998.
  7. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 155.
  8. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  9. ^ Сокіна І. Мястэчкі Лідскага ўезда ў XIX — пачатку ХХ ст. // Ліда і Лідчына: да 685-годдзя з дня заснавання горада: матэрыялы рэспуб. навук.-практ. канф., (Ліда, 3 кастр. 2008 г.) / рэдкал.: Худык А. П. (гал. рэд.). — Ліда, 2008.
  10. ^ Krzywicki J. Raduń // Słownik geograficzny... T. IX. — Warszawa, 1888. S. 450.
  11. ^ ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 69.
  12. ^ БЭ. — Мн.: 2001 Т. 13. С. 224.
  13. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
  14. ^ Перепись населения — 2009. Гродненская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  15. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  16. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  17. ^ Spis Abonentów Sieci Telefonicznej Okręgu Dyrekcji Poczt i Telegrafów w Wilnie na 1939 r. — Wilno, 1939. S. 47.
  18. ^ Drużyńska J., Jankowski S.M. Wyklęte życiorysy. — Poznań: Dom Wydawniczy REBIS, 2009. ISBN 978-83-7510-373-1. — S. 212.

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць