Радзівілімонты

беларускае мястэчка
Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Красная Зьвязда, Чырвоная Зорка.

Радзівілімо́нты (таксама — Радзімо́нты[1]; з 1969 году — Кра́сная Зьвязда́[1] або Чырво́ная Зо́рка[1]) — вёска ў Беларусі, на рацэ Цэпры. Уваходзяць у склад Красназьвёздаўскага сельсавету Клецкага раёну Менскае вобласьці. Знаходзяцца за 8 км на паўднёвы захад ад Клецку, за 134[2] км ад Менску.

Радзівілімонты
лац. Radzivilimonty
Рэшткі палацу
Рэшткі палацу
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Клецкі
Сельсавет: Красназьвёздаўскі
Насельніцтва: 460 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1793
Паштовы індэкс: 222642
СААТА: 6225804021
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°0′36″ пн. ш. 26°40′40″ у. д. / 53.01° пн. ш. 26.67778° у. д. / 53.01; 26.67778Каардынаты: 53°0′36″ пн. ш. 26°40′40″ у. д. / 53.01° пн. ш. 26.67778° у. д. / 53.01; 26.67778
Радзівілімонты на мапе Беларусі ±
Радзівілімонты
Радзівілімонты
Радзівілімонты
Радзівілімонты
Радзівілімонты
Радзівілімонты
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Радзівілімонты — былая сядзіба Радзівілаў.

Назва рэдагаваць

Асноўны артыкул: Радзівіл (імя)

Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, імя Радзівіл цалкам адпавядае засьведчанаму ў гістарычных крыніцах старажытнаму германскаму імя Ratwilius[3][4].

Гісторыя рэдагаваць

У XVIII стагодзьдзі маёнтак быў адной зь летніх рэзыдэнцыяў Радзівілаў.

Сваім росквітам Радзівілімонты абавязаны перадусім Альбрэхту Радзівілу, выпускніку Ляйпцыскага ўнівэрсытэту. Яму таксама належаў і Клецак. Княжацкі замак у Клецку яшчэ ў 1706 годзе спалілі швэды, а новую рэзыдэнцыю Альбрэхт пастанавіў стварыць ужо ў суседніх Радзівілімонтах.

Тут у 1818 годзе нарадзіўся мастак і паэт-песеньнік Артур Бартэльс, удзельнік паўстаньня Кастуся Каліноўскага. Тут яшчэ ў пачатку XVIII ст. жыў дзіўны чалавек Марцін Радзівіл, за імем якога і сёньня хаваецца безьліч мітаў і неразгаданых таямніц. Яго параўноўвалі зь легендарным Фаўстам Гётэ. Князь быў вельмі адукаваны, ведаў шмат замежных моваў, у тым ліку і старажытных, меў уласную лябараторыю, дзе практыкаваўся ў мэдыцыне. Як сьведчаць некаторыя крыніцы, Марцін Радзівіл меў гарэм зь сялянскіх дзяўчат, якіх трымаў для ўласных задавальненьняў. Дзяцей, што нараджаліся пасьля тых любошчаў, ліквідавалі… Ужо пазьней у Марціна Радзівіла выявілася псыхічная хвароба, якая, аднак, не перашкодзіла князю скончыць свае апошнія гады ў слуцкай турме[5].

Насельніцтва рэдагаваць

  • 2009 год — 460 жыхароў
  • 2003 год — 619 жыхароў, 268 двароў[2]
  • 1999 год — 612 жыхароў

Эканоміка рэдагаваць

Цэнтральная сядзіба СВК «Племзавод „Чырвоная Зорка“».

Славутасьці рэдагаваць

 
Палац Радзівілаў, малюнак пачатку XX стагодзьдзя

Аблічча палаца, які ў выглядзе руін захаваўся да нашых дзён, у канцы XVIII ст. ствараў італьянскі дойлід Карла Спампані. У тыя гады італьянец часта працаваў на беларускіх землях. Новы палац Радзівілаў паўстаў у клясыцыстычным стылі, ён спалучаў у сабе рысы драўлянай (з дубовых камлёў) і каменнай архітэктуры. Апроч жылых і гаспадарчых пакояў, унутры палаца месьціўся зімовы сад.

У другой палове XIX ст. радзівілаўская інфраструктура ў Радзівілімонтах апроч палаца ўключала: два флігелі, канцылярыю, дом эканома, а таксама цэлы гаспадарчы двор зь вінакурняй, млынам, вяндлярняй, воднай помпай, стайняй і гумнамі. Побач з палацам у 1875 годзе Марыя Радзівіл заклала парк, дзе з гэтай нагоды быў усталяваны памятны камень з гравіроўкай «Гэтыя алеі ў 1875 годзе заклала Марыя з Кашталянаў, Княжна Антона Радзівіла». А на мяжы XIX—XX стагодзьдзяў паміж радзівілаўскімі рэзыдэнцыямі ў Нясьвіжы і Радзівілімонтах муж Марыі Антон Радзівіл нават наладзіў тэлефонную сувязь (каля 25 кілямэтраў)[5].

У пачатку 1990-х гадоў у радзівілаўскім палацы згарэў дах, пасьля чаго ніхто не парупіўся ані пра рэстаўрацыю, ані хаця б пра кансэрвацыю будынка. У апошнія гады палац Радзівілаў літаральна развальваецца на вачах, яго абнесьлі плотам і пераўтварылі ў мясцовы сьметнік.

Астатнім будынкам былога сядзібавага комплексу пашанцавала больш. У некаторых зь іх і сёньня жывуць людзі. У больш-менш цэласным выглядзе захаваўся гаспадарчы двор Радзівілаў, дзе за савецкім часам выраблялі кансэрвы[5].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 212.
  2. ^ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і нш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 315. — 512 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0279-2
  3. ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 162.
  4. ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (fin), le nom de Radziwill // Revue internationale d’onomastique. Nr. 4, 1964. P. 281—292.
  5. ^ а б в Сляды спадчыны. Радзівілімонты, Intex-press, 13-05-2010

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць