Рагозавыя (Typhaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае 2 роды (Sparganium і Typha) і каля 51 від[1].

Рагозавыя
Typha angustifolia — тыповы від
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты (Eukaryota)
ЦарстваРасьліны (Plantae)
АддзелКветкавыя (Angiosperms)
КлясаАднадольныя (Monocots)
АтрадМетлюжкакветныя (Poales)
СямействаРагозавыя
Бінамінальная намэнклятура
Typhaceae Juss.
ITIS 42323 ·

Апісаньне рэдагаваць

Прадстаўнікі гэтага сямейства — шматгадовыя травы, водныя альбо жывуць на балотах, карэнішча паўзучае. Сьцёблы простыя або галінастыя, тоўстыя або тонкія. Лісьце чарговае. Расьліны аднадомныя. Кветкі ў суквецьці, малыя і шматлікія. Плод — дробны арэхападобны[2][3][4].

Арэал рэдагаваць

Распаўсюджаныя амаль ва ўсім сьвеце[2][3][4].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Christenhusz, M. J. M.; Byng, J. W. The number of known plants species in the world and its annual increase // Phytotaxa. — 2016. — Т. 261. — № 3. — С. 201–217.  (анг.)
  2. ^ а б Stevens, P.F. Angiosperm Phylogeny Website Праверана 16.09.2020 г.  (анг.)
  3. ^ а б Flora of China. efloras.org. Праверана 16.09.2020 г.  (анг.)
  4. ^ а б Kew Science Plants of the World Online Праверана 16.09.2020 г.  (анг.)