Рагнар Клаван (па-эстонску: Ragnar Klavan; нарадзіўся 30 кастрычніка 1985 году, Вільяндзі, Эстонская ССР) — эстонскі футбаліст, паўабаронца талінскага клюбу «Калеў» і нацыянальнай зборнай Эстоніі. Выступае на левым флянзе абароны.

Рагнар Клаван
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 30 кастрычніка 1985(1985-10-30)[1][2] (38 гадоў)
Рост 186 см
Вага 78 кг
Пазыцыя скрайні абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Калеў Талін
Нумар 15
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2001—2002
2002—2003
2003—2005
2004—2005
2005—2009
2009
2009—2012
2012—2016
2016—2018
2018—2021
2021—2023
2023—
Элва
Тулевік
Флёра
Валерэнга (арэнда)
Гэраклес
АЗ (арэнда)
АЗ
Аўгсбург
Лівэрпул
Кальяры
Лінамээсконд
Калеў Талін
31 (11)
28 (2)
28 (2)
2 (0)
97 (4)
12 (0)
66 (0)
125 (4)
39 (1)
61 (0)
21 (3)
9 (0)
Зборныя
2003— Эстонія 129 (3)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
11 лістапада 2023.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
29 сакавіка 2022.

Кар’ера рэдагаваць

Выступы на радзіме рэдагаваць

Першым прафэсійным клюбам Клавана быў «Элва», за які ён дэбютаваў ва ўзросьце пятнаццаці гадоў. Праз год ён далучыўся да клюбу «Тулевік» (Вільяндзі). Пасьля двух сэзонаў у «Тулевіку» Рагнар пераехаў у сталічную «Флёру».

«Валерэнга» рэдагаваць

31 жніўня 2004 году Клаван перайшоў на правах арэнды ў нарвэскі клюб «Валерэнга», за які гуляў на працягу трох месяцаў[3].

«Гэраклес» рэдагаваць

4 жніўня 2005 году Рагнар падпісаў трохгадовы кантракт зь нідэрляндзкім клюбам «Гэраклес», які толькі падпрапіў у Эрэдывізію[4]. Празь пяць дзён пасьля гэтага згуляў свой першы матч за новы клюб супраць клюбу РКСВ ДКГ. Свой першы гол у Эрэдывізіі забіў 24 жніўня 2007 году на 76 хвіліне матча супраць «Роды», дзе гуляў ягоны партнэр па зборнай Андрэс Опэр.

АЗ рэдагаваць

У канцы студзеня 2009 году Рагнар перайшоў на правах арэнды з правам выкупу ў клюб АЗ[5], дэбютаваўшы ў складзе клюбу 5 лютага 2009 году ў матчы супраць «Роды» (1:0)[6].

«Аўгсбург» рэдагаваць

2 ліпеня 2012 году заключыў двухгадовы кантракт зь нямецкім клюбам «Аўгсбург»[7].

Міжнародная кар’ера рэдагаваць

За зборную Эстоніі дэбютаваў 3 ліпеня 2003 году ў матчы супраць зборнай Летувы на Балтыйскім кубку. Свой першы гол за зборную забіў 31 траўня 2006 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Новай Зэляндыі.

Дасягненьні рэдагаваць

«Флёра»:

«Валерэнга»:

АЗ:

«Лінамээсконд»:

Асабістае жыцьцё рэдагаваць

Бацька Рагнара таксама быў футбалістам, гуляючы ў складзе зборнай Эстоніі ў 1990-х гадох. Рагнар цяпер сустракаецца з эстонскай сьпявачкай Ленай Куўрмаа з гурта Vanilla Ninja.

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць