Макслайн Віцебск

беларускі футбольны клюб
(Перанакіравана з «Рагачоў-МК (футбольны клюб)»)

«Макслайн» — беларускі футбольны клюб зь Віцебску. Клюб гістарычна павязаны з рагачоўскім «Дняпром» і першы час таксама базаваўся ў Рагачове, аднак у 2023 годзе пераехаў на поўнач краіны.

Макслайн
Заснаваны 1983
Горад Віцебск, Беларусь
Стадыён Цэнтральны спарткомплекс
Умяшчальнасьць: 8144
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Першая ліга
 · 2023 5 месца

Гісторыя рэдагаваць

Гісторыя клюбу цесна павязаная з рагачоўскім «Дняпром» і Андрэем Іваненкам, які доўгі час працаваў з рагачоўцамі. У пачатку 2021 году клюб перайшоў у прыватнае валоданьне Іваненкі, які запрасіў спонсараў і зьмяніў назву на «Макслайн» паводле назвы асноўнага спонсару каманды. Яшчэ больш узмацніўшы склад, рагачоўскі клюб у сэзоне 2021 году ўпэўнена перамог у Гомельскім дывізіёне, а ў плэй-оф другой лігі дайшоў да фіналу, дзе ў дадатковы час саступіў «Астраўцу» (1:3). Другое месца дазволіла камандзе выйсьці ў першую лігу.

У сэзоне 2022 году «Макслайн» значна ўзмацніўся, запрасіўшы сярод іншых былога футбаліста зборнай Беларусі Сяргея Балановіча. Галоўным трэнэрам каманды стаў малады Піліп Палякоў, але ўжо ў траўні ён пакінуў клюб, і ягонае месца заняў Леанід Лагун. Рагачоўскі клюб добра пачаў сэзон, але пазьней шэраг няўдачаў адкінуў каманду ў сярэдзіну табліцы. У ліпені Лагун быў звольнены, а галоўным трэнэрам быў прызначаны дасьведчаны Юры Пунтус. Пад ягоным кіраўніцтвам «Макслайн» здолеў вярнуцца ў барацьбу за выхад у найвышэйшую лігу. Разграміўшы ў перадапошнім туры «Астравец» (5:0), рагачоўская каманда забясьпечыла чацьвертае месца і стыкавыя матчы за месца ў найвышэйшай лізе супраць койданаўскага «Арсеналу», дзе перамагла (2:3, 3:1) і выйшла ў элітны дывізіён.

Аднак, 28 лістапада 2022 году на паседжаньні выканкаму АБФФ клюбу было адмоўлена ў допуску да праходжаньня ліцэнзаваньня на ўдзел у найвышэйшай лізе праз тое, што клюб зьяўляецца сябрам фэдэрацыі меней за належныя два гады[1]. 30 лістапада АБФФ выпусьціла афіцыйную заяву наконт адмовы[2]. 19 сьнежня 2022 году арбітраж АБФФ адхіліў апэляцыю «Макслайна» на вырак выканкаму, такім чынам яно стала канчатковым[3].

У студзені 2023 году на паседжаньні рады фундатараў і спонсараў клюбу было пастаноўлена, што «Макслайн» у сэзоне 2023 году возьме ўдзел у першай лізе, пры гэтым перабазуецца ў іншы горад[4], якім стаў Віцебск. Каманда пасьпела добра ўзмацніцца перад пачаткам сэзону. Галоўным трэнэрам быў прызначаны Глеб Кулебін, аднак ужо ў траўні 2023 году пасьля шэрагу няўдачаў ён быў звольнены, і неўзабаве «Макслайн» зноў ачоліў Юры Пунтус. У ліпені 2023 году «Макслайн» пакінуў Андрэй Іваненка[5]. Клюб яшчэ спрабаваў змагацца за месца ў Найвышэйшай лізе, але ня здолеў вытрымаць канкурэнцыі з боку магілёўскага «Дняпра» і «Віцебску», у выніку скончыў сэзон на 5-м месцы пры 17 удзельніках.

Склад рэдагаваць

Актуальны на 15 красавіка 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Арсень Кудзін 1995
2   Аб Артур Іваноў 2006
3   Аб Мікіта Кастамараў 1999
5   Аб Артур Чудук 1996
7   ПА Альфрэд Мазурыч 2003
8   Нап Павал Кляньё 1999
9   ПА Андрэй Болван 2006
10   ПА Андрэй Хачатуран (капітан) 1987
11   ПА Арцём Уласаў 2003
17   ПА Дзьмітры Луцік 2002
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
18   ПА Уладзіслаў Жук 1994
19   Аб Арцём Бруй 2003
21   ПА Арцём Зімін 2003
23   Аб Сяргей Балановіч 1987
30   Бр Павал Шчарбачэня 1996
33   ПА Алег Алай 2003
37   Нап Марк Красноў 1995
61   Нап Аляксандар Стаўпец 1989
99   Нап Максім Жытнеў 1990
  Нап Аляксей Петрусевіч 1996

Статыстыка рэдагаваць

Сэзон Ліга Месца Г В Н П РМ Пкт Кубак
2021 Другая — Гомельскі 1 14 12 1 1 62–11 37 1/32
Другая — плэй-оф 2   7 4 1 2 18–10
2022 Першая 4 24 12 5 7 45–34 41 1/16
2023 Першая 5 32 19 4 9 84–52 61 1/16

Галоўныя трэнэры рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць