Рагаля (па-польску: Rogala) — прыватны шляхецкі герб.

Геб «Рагаля»

Апісаньне рэдагаваць

Шчыт вэртыкальна падзелены на дзьве часткі. Зьлева на чырвоным полі разьмешчаны срэбны аленевы рог з чатырма адросткамі, у правым срэбным полі — чырвоны буйвалавы рог. Кляйнот: над прылбіцай з каронай рогі паўтараюцца, таксама могуць мяняцца месцамі.

Гісторыя рэдагаваць

Легенда з’яўленьня ссылаецца на здарэньне, якое адбылося ў 1109 року падчас вяртаньня з паходу польскага князя Балеслава Крывавуснага, з Прусіі і Памераніі, які астанавіўся ля вёсачкі Раські для адпачынку. Пад час паляваньня, на прыбліжанага князю рыцара Біберштэйна наляцеў раз’яроны буйвал. Мужны Біберштэйн, не разгубіўшыся, схапіў жывёлу за рог, дый так зжаў ў руцэ, што той зламаўся. Гэта бачыў Баляслаў і ў знак павагі да яго мужнасьці дазволіў дадаць да ягонага гербу з аленевым рогам рог буйвала.

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць