Піккардійська терція

Украінскі акапэльны гурт

«Піккарді́йська Те́рція» (па-беларуску: Пікарды́йская тэ́рцыя) — украінскі акапэльны гурт, утвораны ў 1992 року.

Піккардійська Терція

Справа налева: Андрэй Капраль, Слаўка Нудзік, Раман Туранін, Уладзімер Якімец, Андрэй Шавала, Багдан Багач
Інфармацыя
Гадыз 1992
АдкульЛьвоў
Жанр(ы)А капэля
Удзельнікі
  • Уладзімер Якімец
  • Яраслаў Нудзік
  • Андрэй Капраль
  • Андрэй Шавала
  • Раман Туранін
  • Багдан Багач
Былыя ўдзельнікіАндрэй Базылікут
Узнагароды і прэміі
Народны артыст Украіны
www.tercia.com.ua

Мінуўшчына рэдагаваць

Гурт утварыўся 24 верасьня 1992 року ў Львове ў наступным складзе: Уладзімер Якімец, Яраслаў Нудзік, Андрэй Капраль і Багдан Багач.

1993 — дыпляманты фэстывалю «Чырвоная рута» у Данецку. 1994 — пераможца фэстывалю «Доля» ў Чарнаўцах (тры першыя прэміі — у конкурсах народнай песьні, папулярнай песьні і «сьпеўная паэзія»; адзінагалосна — Гран-пры фэстывалю). Выйшаў дэбютны альбом «Піккардійська Терція». На Новы год ансамбль стаў ляўрэатам тэлеконкурсу «Мэлёдыя».

Фірма «Галрекордс» выпусьціла яшчэ два альбомы гурту — канцэртны «Ad libitum» і «Тиха ніч» з калядкамі.

Увосені 1996 року Андрэя Базылікута замяніў Андрэй Шавала з харавое капэлі «Трембіта», у якой, дарэчы, і працуе большасьць удзельнікаў «Пікардыйскай Тэрцыі». Улетку 1997 выйшла першая кампакт-кружэлка «Сад ангельських пісень». У верасьні 1998 была адчыненая афіцыйная вэб-бачына.

У рэпэртуары вакальнай фармацыі каля 300 кампазыцыяў, сярод якіх клясычныя творы («Нэапалітанская песьня» і «Легенда» Пятра Чайкоўскага, «Калі разлучаюцца двое» Гайнрыха Гайнэ, «Авэ Марыя» Джакама Качыні й іншыя), апрацоўкі народных песьняў («А ў полі рэчка», «Туман ярам», «Гарэла сосна», «Ішлі каровы», «Вой, Марычка», «Сумна я была»), уласныя кампазыцыі («Бераг ракі», «Кантры», «Пустэльнік», «Сад анёльскіх песьняў», «Старэнькі трамвай» і да т. п.).

Тэрмін «Пікардыйская Тэрція» ўзяты з тэарэтычных працаў кампазытара Анатоля Кос-Анатольскага. Гэтая назва зьявілася на пераломе XVI—XVII стст. у францускай правінцыі Пікардыя. Пазьней яе шырока выкарыстоўвалі ў сваёй творчасьці акадэмічныя кампазытары — Георг Гендэль, Ёган Сэбастыян Бах ды іншыя.

У 2014 року песьня гурту пад назваю «Гэй, плыве кача…» лунала пад час пахаваньня загінулых Нябеснай сотні. З тае пары кампазыцыя стала сымбалем разьвітаньня з героямі, якія загінулі ва Ўкраіне пад час ваенных дзеяў.

Склад рэдагаваць

Дыскаграфія рэдагаваць

Рок Назва Фармат Носьбіт
1994 «Піккардійська Терція» Студыйны Касэта
1995 «AD LIBITUM» Канцэртны Касэта
1996 «Тиха ніч» Канцэртны Касэта
1997 «Сад ангельських пісень» Студыйны Кампакт-дыск
1999 «Я придумаю світ» Студыйны Касэта/Кампакт-дыск
2002 «Tercja Pikardijska» Студыйны Кампакт-дыск
2002 «Ельдорадо» Студыйны Кампакт-дыск
2003 «Українська колекція» Кампіляцыя Кампакт-дыск
2003 «Антологія. Том 1» Кампіляцыя Кампакт-дыск
2004 «З Неба до Землі» Студыйны Кампакт-дыск
2005 «Антологія. Том 2» Кампіляцыя Кампакт-дыск
2009 «Етюди» Студыйны Кампакт-дыск
2010 «Етюди. Live» Канцэртны DVD

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць