Пётар Мантыгердавіч

Пётар Мантыгердавіч (Пятраш Мантыгірдавіч; каля 1390—1459) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Маршалак дворны (1422—1431) і земскі (з 1434), намесьнік наваградзкі (1430—1432 і 1445—1456) і полацкі (1459). На Гарадзельскай уніі атрымаў герб «Вадвіч».

Пётар Мантыгердавіч
лац. Piotar Mantygierdavič / Mantyhierdavič
Пётар Мантыгердавіч
Пётар Мантыгердавіч

Герб «Вадвіч»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1390
Памёр 1459(1459)
Род Мантыгердавічы
Бацькі Мантыгерд
Жонка Ганна
Дзеці Ян

Вотчынныя ўладаньні знаходзіліся каля Ашмянаў і Салечнікаў. У 1434 годзе вялікі князь Жыгімонт Кейстутавіч надаў яму двор Іўе, але гэта магло быць пацьверджаньнем вотчыннага ўладаньня, менавіта зь Іўя выводзілі сябе яго нашчадкі[1]. Маці другой жонкі княгіна Анастасія Карыбутава падарыла яму Лоск.

Імя рэдагаваць

Асноўныя артыкулы: Імёны ліцьвінаў і Мантыгерд (імя)

Мундгерд (Mundgerd[2], Mundgærðr[3][4], Mundgerdr) — імя германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Валімонт, Жыгімонт, Скірмунт; германскія імёны Walmont, Sigimunt, Sciremunt) паходзіць ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[6] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[7], а аснова -гард- (-герд-, -герт-) (імёны ліцьвінаў Альгерд, Вісігерд, Тэўтыгерд; германскія імёны Algardus, Wisgeard, Teutgerdis) — ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека')[8]. Такім парадкам, імя Мантыгерд азначае «гарлівасьць аховы» (тое ж, што і імя Гердымонт)[9].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: cum Petro Mondigerd[10], Petrus Mondiger[11], Petrum Mondygerd[12] (2 кастрычніка 1413 году); Petrasio Montigerdowicz (26 студзеня 1416 году)[13]; панъ Петрашъ Монътикгирдовичъ (Петраш Монтикгирдович[1]; 15 чэрвеня 1424 году[14], 1440—1459 гады[15]); Petraschius Montegardowicz (22 чэрвеня 1431 году)[16]; Petrasy Montigerdowicz[17], Petrassy Montigerdowicz[18] (1 верасьня 1431 году); Petrassius Montigirdowicz (15 кастрычніка 1432 году)[19]; Petraschius Montigerdowicz (27 лютага 1434 году)[20]; Petrus Mongyerdovycz (28 траўня 1434 году)[21]; Petrassius Montigerdowicz (17 ліпеня 1435 году)[22]; Petrasch Montigierdowicz terre Lithwanie marschalcus (1436 год); Petraschio Montigerdowicz (1441 год)[23]; Petrus Montigierdowicz terre Lituanicae supremus marsalcus (1442 год); Petrus Montigerdowicz, marschalcus terrae nostrae Lithuaniae (14 студзеня 1447 году)[24]; Петрашъ Монтикгордовичъ (30 красавіка 1451 году)[25][26]; воевода новгородский маршалокъ земский панъ Петръ Монтикгирдович (8 студзеня 1452 году)[27]; Petrassius Montigerdowicz marsalcus generalis, castellanus et tenutarius Novogrodensis (1452 год)[28]; пана Петра Монтикырдовича, пана Петра Монкгирдовича (1458—1459 гады)[29], пана Петра Монтикырдовича (18 лютага 1459 году)[30], пана Петра Монтикирьдовича (10 сакавіка 1459 году)[31], пана Петра Монтикирдовича (9 жніўня 1459 году)[32]; Petrus Montigerdowicz, Petrassius Montigirdowicz, Petrasch Montigirth[1].

Біяграфія рэдагаваць

Зь літоўскага баярскага роду, сын Мантыгерда, намесьніка полацкага. Меў братоў Гануса і Алехну.

За часамі Вітаўта (каля 1424—1426 гадоў) быў старостам падольскім, у 1422 або 1423 годзе — маршалкам дворным, у 1430—1432 і 1445—1456 гадох — намесьнікам наваградзкім, у 1434—1459 гадох — маршалкам земскім, у 1435 годзе — намесьнікам капыльскім, у 1459 годзе — намесьнікам полацкім. Быў сябрам рады вялікіх князёў Жыгімонта Кейстутавіча і Казімера[33].

У 1430 годзе езьдзіў у Польшчу наконт справы каранацыі Вітаўта. У 1431 годзе езьдзіў да татараў як пасол Сьвідрыгайлы. У пачатку 1432 году быў на перамовах з палякамі ў складзе літоўскай дэлегацыі. Таго ж году на даручэньне Сьвідрыгайлы яшчэ раз езьдзіў у Польшчу. За часамі Казімера езьдзіў з пасольствамі ў Тэўтонскі ордэн (1444 год) і ў Польшчу (1448 год)[34].

Браў удзел ў перавароце супраць Сьвідрыгайлы. Камандаваў войскам Жыгімонта Кейстутавіча.

Няма зьвестак пра імя і паходжаньне першай жонкі. Другі раз ажаніўся з Ганнай, дачкой князя Фёдара Карыбутавіча. У першым шлюбе меў сына Яна.

Мова і культура рэдагаваць

Асноўныя артыкулы: Ліцьвіны і Русіны

Да актаў Мельнскага міру (1422 год), Гарадзенскай уніі (1432 год) і Гарадзенскай умовы (1434 год) прывесіў пячаці з рускімі надпісамі[35][36][37]:

ПЕ(чат)Ь ПАН(а) ПЕТРАЖОВА МОИДВИЧА
ПЕЧ + ПАН ПЕТРАШОВА МОЧДВИЧА
ПЕТ ПЕТЬРАШОВА МОНДКІРДОВИЧА

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 267.
  2. ^ Mundgerd, Nordic Names
  3. ^ Peterson L. Nordiskt runnamnslexikon. — Institutet för språk och folkminnen, 2007.
  4. ^ Mundgærðr, Nordic Names
  5. ^ Naumann H. Altnordische Namenstudien. — Berlin, 1912. S. 54.
  6. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
  7. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  8. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  9. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 24.
  10. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 54.
  11. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 57.
  12. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 69.
  13. ^ Semkowicz W. Nieznane nadania Witolda dla osób prywatnych // Ateneum Wileńskie. Z. 3—4, 1931. S. 852.
  14. ^ Вырок по делу между Лавришевским монастырем и людьми в.к.л. Витовта (1424), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
  15. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 32.
  16. ^ Liv-, Esth- und Curländisches Urkundenbuch nebst Regesten / Hrsg. von F. G. von Bunge. Bd. 8. — Riga; Moskau, 1884. S. 273.
  17. ^ Бучинський Б. Кілька причинків до часів вел. князя Свитригайла (1430—1433) // ЗНТШ. Т. 76. — Львів, 1907. С. 136.
  18. ^ Бучинський Б. Кілька причинків до часів вел. князя Свитригайла (1430—1433) // ЗНТШ. Т. 76. — Львів, 1907. С. 135.
  19. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 81.
  20. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 105.
  21. ^ Грамота в.к.л. Сигизмунда Кейстутовича для Семена Гедигольдовича на двор Мир (1434), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
  22. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 158.
  23. ^ Собрание древних грамот и актов городов: Вильны, Ковна, Трок, православных монастырей, церквей и по разным предметам: Ч. 1. — Вильно, 1843. С. 9.
  24. ^ Jablonskis K. Nauji Vytauto laikotarpio aktai // Praeitis. T. 2. — Kaunas, 1933. P. 407.
  25. ^ Акты, относящиеся к истории Южной и Западной России, собранные и изданные Археографической комиссией. Т. 2. — СПб, 1865. С. 106.
  26. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 3: 1501—1507. — Kraków, 1948. S. 751.
  27. ^ Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków w Sławucie. T. 1, 1366—1506. — Lwów, 1887. S. 48.
  28. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 172.
  29. ^ Полоцкие грамоты XIII — начала XVI в. Т. 1. — М., 2015. С. 247, 249.
  30. ^ Полоцкие грамоты XIII — начала XVI в. Т. 1. — М., 2015. С. 250.
  31. ^ Полоцкие грамоты XIII — начала XVI в. Т. 1. — М., 2015. С. 251.
  32. ^ Полоцкие грамоты XIII — начала XVI в. Т. 1. — М., 2015. С. 253.
  33. ^ Насевіч В. Мантыгірдавічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 271.
  34. ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 268.
  35. ^ Dokumenty strony polsko-litewskiej pokoju mełneńskiego z 1422 roku. — Poznań, 2004. S. 88.
  36. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 189, 205.
  37. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 78, 100.

Літаратура рэдагаваць