Пятро Мікалаевіч Сіманенка (Сыманенка) (па-ўкраінску: Петро Миколайович Симоненко; нарадзіўся 1 жніўня 1952 году ў Данецку) — украінскі палітычны дзеяч, старшыня Камуністычнай партыі Ўкраіны. Народны дэпутат Украіны, лідэр фракцыі камуністаў.

Пятро Сіманенка
Лідэр Камуністычнай партыі Ўкраіны
люты 1993 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Леанід Краўчук, Леанід Кучма, Віктар Юшчанка
Папярэднік: няма
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1 жніўня 1952 (71 год)
Данецк, УССР, СССР
Партыя: Камуністычная партыя Ўкраіны
Адукацыя:
Узнагароды:

Біяграфія рэдагаваць

Нарадзіўся 1 жніўня 1952 году ў Данецку (УССР, СССР). У 1974 годзе скончыў Данецкі політэхнічны інстытут. Працаваў у інстытуце «Донгіправуглемаш».

Удзел у выбарах рэдагаваць

 
Вынікі другога туру выбараў паводле рэгіёнаў (рэгіёны, якія падтрымалі Сіманенку, пазначаны чырвоным)
 
Вынікі па акругах на выбарах 2010 году

Прэзыдэнцкія выбары 1999 году рэдагаваць

Пятро Сіманенка зьяўляўся кандыдатам на пост прэзыдэнта Ўкраіны на выбарах 1999 і 2004 году. На выбарах 1999 году ён атрымаў падтрымку 5 849 077 галасоў выбаршчыкаў, альбо 22,24%, і разам зь Леанідам Кучмам трапіў у другі тур выбараў. Нягледзячы на падтрымку амаль ўсіх левых сілаў, у другім туры ён прайграў дзейснаму прэзыдэнту Кучме. Пятра Сіманенку падтрымалі 10 665 420 выбаршчыкаў, альбо 37,80%.[1]

Прэзыдэнцкія выбары 2004 году рэдагаваць

На гэтых выбарах ён атрымаў падтрымку 1 396 135 галасоў выбаршчыкаў, альбо 4,97% (чацьвертае месца)[2] Найбольшую падтрымку ён атрымаў на поўдні ды ўсходзе Ўкраіны: за яго кандыдатуру прагаласавалі 10,60% выбаршчыкоў Днепрапятроўскай, 10,04% Хэрсонскай, 8,84% жыхароў Севастопалю. Найменш Пятра Сіманенку падтрымалі выбаршчыкі Заходняй Ўкраіны. Так, яго падтрымлі 0,53% выбаршчыкоў Тарнопальскай, 0,70% Івана-Франкоўскай, ды 0,83% Львоўскай вобласьці.

Прэзыдэнцкія выбары 2010 году рэдагаваць

Пятро Сіманенка зарэгістраваны[3] Цэнтральнай выбарчай камісіяй Украіны як кандыдат ад блёку левых ды левацэнтрысцскіх сілаў.[4] У гэты блёк апрача камуністычнай партыі ўвайшлі таксама Сацыял-дэмакратычная партыя Ўкраіны (аб'яднаная), Усеўкраінскае аб'яднаньне левых «Справядлівасьць» ды Зьвяз левых сілаў. Па выніках выбараў Пятро Сіманенка атрымаў 872 877 галасоў выбаршчыкаў, альбо 3,54%[5] галасоў (шостае месца).

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Пятро Сіманенкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў