Пятро Васілеўскі

беларускі літаратар, рэжысэр

Пятро́ Саве́льевіч Васіле́ўскі (15 траўня 1922, в. Сямёнаўка, Клімавіцкі раён — 24 лютага 2002[1]) — беларускі празаік, драматург, сцэнарыст, рэжысэр. Сябра Саюзу кінэматаграфістаў СССР з 1967 году. Пісаў на беларускай і расейскай мовах[2].

Пятро Васілеўскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 15 траўня 1922(1922-05-15)
Памёр 24 лютага 2002(2002-02-24) (79 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці драматург, пісьменьнік, сцэнарыст, кінарэжысэр
Мова беларуская мова
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Васілеўскі.

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Бацька, Савелі Міхайлавіч, быў партыйным і савецкім работнікам, маці, Марыя Рыгораўна, выхавацелькай. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Журавіцкай СШ, дзе пазнаёміўся і пасябраваў з Андрэям Макаёнкам. У 1940 годзе пасьля заканчэньня школы, быў прызваны ў Чырвоную Армію.

На пачатку Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баях на Карэльскім фронце. З 1942 году карэспандэнт армейскай газэты «Сталинский боец». Быў двойчы паранены. У 1944 годзе дэмабілізаваны.

З 1945 году працаваў у рэдакцыі газэты «Сталинская молодежь». У 1946 годзе накіраваны ў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КП Беларусі. У 1947 годзе паступіў у школу-студыю МХАТа і ў той жа год перайшоў на рэжысэрскі факультэт Усесаюзнага інстытуту кінэматаграфіі, які скончыў у 1953 годзе. З 1952 году працаваў рэжысэрам на кінастудыі «Беларусьфільм». З 1988 году на творчай працы[2].

Творчасьць рэдагаваць

Першае апавяданьне «Так умирают бесстрашные» зьмешчана ў 1942 годзе ў газэце «Сталинский боец». Друкаваўся ў армейскай газэце «Боевой путь», сатырычным часопісе «Сквозьняк». У беларускім друку выступаў з 1945 году. Аўтар аповесьцей «Новы дзень», «Вечныя маладажоны» і іншых, кнігі апавяданьняў «Прыгажосьць чалавечая», п’есаў, якія ўвайшлі ў зборнікі «Твой заўтрашні дзень», «Вобраз жыцьця»[2].

Асноўная тэматыка творчасьці П.Васілеўскага — яго сучаснасьць. Пісаў пра сельскіх працаўнікоў, уздымаў праблемы выхаваньня сучаснай моладзі, падлеткаў, школьнікаў, востра ставіў маральна-этычныя праблемы. Аўтар шматлікіх нарысаў, гумарэсак, сучасных казак, у якіх раскрываюцца надзённыя пытаньні рэчаісьнасьці, асуджаюцца адмоўныя паводзіны і характары людзей.

Як рэжысэр і сцэнарыст браў удзел у стварэньні шэрагу мастацкіх і дакумэнтальных кінафільмаў («Палеская легенда», 1957, «Рагаты бастыён», 1965), тэлефільма аб жыцьці і творчасьці Якуба Коласа «Жывіце даўжэй, хлопцы» і інш. П’есы Васілеўскага «Любоў, Надзея, Вера…», «Дзіўны дом», «Твой заўтрашні дзень» і іншыя з посьпехам ставіліся ў Беларускім тэатры імя Я. Купалы і іншых тэатрах рэспублікі[2].

Узнагароды рэдагаваць

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны І ступені і мэдалямі.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Беларуь у асобах
  2. ^ а б в г Василевский Пётр Савельевич // Биографический справочник. — Менск: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 103. — 737 с.

Літаратура рэдагаваць

  • Васілеўскі Пятро // Энцыкл. літ. і мастацтва Беларусі. — 1984. — Т. 1. — С. 582.
  • Васілеўскі П. // Беларускія пісьменнікі: Бібліягр. Слоўнік. У : т. Т. 1. — Мн., 1992. — С. 527—529.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць