Пэ́трас (па-ўкраінску: Петрос) — гара ва Ўкраінскіх Карпатах, у Рахаўскім раёне Закарпацкай вобласьці. Адна з найвышэйшых вяршыняў горнага масіву Чарнагора. Папулярны аб’ект пешаходнага турызму.

Пэтрас
Пэтрас
Найвышэйшы пункт
Вышыня 2020,2 м н. у. м.
Адносная вышыня 495 м н. у. м.
Геаграфія
Месцазнаходжаньне Рахаўскі раён і Закарпацкая вобласьць[1]
Кантынэнт Эўразія
Краіна Украіна
Горная сыстэма Усходнія Карпаты
Пэтрас на мапе Ўкраіны
Пэтрас
Пэтрас
Пэтрас

Апісаньне рэдагаваць

Вышыня — 2020 м. Разьмешчаная ў паўночна-заходняй частцы масіву паміж гарамі Шэшул (на паўднёвым-захадзе) і Гавэрла (на ўсходзе). Заходні і паўднёва-заходні схілы стромкія са шматлікімі каменнымі россыпамі, паўночны і паўночна-ўсходні — абрывістыя, са скальнымі выступамі. Ёсьць старажытналедніковыя формы рэльефу. Складаецца зь пяшчанікаў.

Пакрытая пераважна субальпійскаю расьліннасьцю. Распаўсюджаныя хмызьнякі (ядловец сыбірскі, рададэндран), чарнічныя зарасьнікі і яловыя лясы (да вышыні 1530—1600 м). Узімку даволі часта бываюць сьнежныя лявіны. Ёсьць турыстычны прытулак на паўднёвых схілах.

Краявіды з Пэтрасу амаль такія ж, як з Гавэрлы. Асабліва прыгожа выглядае галоўны хрыбет Чарнагора, які можна назіраць па ўсёй ягонай даўжыні — ад Гавэрлы да Папа Івана. Выразьней, чым з Гавэрлы, бачная Блізьніца і за ёй — шэраг далінаў хрыбта Свыдзівец.

Галерэя рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Пэтрас (гара)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ сэрвэр назваў GEOnet — 2018.