Пэ́тра (па-арабску: البتراء‎ — Аль-Батра, па-старажытнагрэцку: Πέτραскала) — старажытны горад у паўднёвай Ярданіі, у мугафазе Маан. Славуты сваёй скальнай архітэктурай(en) і вадаправоднай сыстэмай. Часам Пэтру яшчэ называюць Ружовым горадам з-за колеру камянёў, зь якіх выразаныя ягоныя пабудовы.

Пэтра
Petra*
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО

«Скарбніца» ў Пэтры
Краіна Ярданія Ярданія
Тып культурны
Крытэры i, iii, iv
Спасылка 326
Рэгіён** Арабскія краіны
Гісторыя ўключэньня
Уключэньне 1985  (9 сэсія)
* Назва ў афіцыйным сьпісе па-ангельску
** Рэгіён паводле клясыфікацыі ЮНЭСКО

Атаясамліваецца са сталіцай Ідумэі (Эдома); праўдападобней жа заснаваная ў 4 стагодзьдзі да н. э. як сталіца Набатэйскага царства[1]. Разьмешчаны на вышыні больш за 900 мэтраў над узроўнем мора й 660 мэтраў над навакольнай мясцовасьцю, далінай Аравы, у натуральна ўмацаванай даліне Вадзі Муса («Даліна Майсея»). Праход у даліну толькі празь цясьніны, разьмешчаныя на поўначы й на поўдні, тады як з усходу й захаду скалы строма абрываюцца, утвараючы натуральныя сьцены да 60 мэтраў у вышыню. Іншым буйным цэнтрам набатэйскай цывілізацыі была Хегра.

6 сьнежня 1985 улучаная ў сьпіс сусьветнае спадчыны ЮНЭСКО, у 2007 годзе выбрана адным з новых цудаў сьвету. Зьяўляецца сымбалем Ярданіі і яе найбольш наведваным турыстычным аб’ектам[2].


Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Josh Seeger, Gus W. van Beek. Retrieving the Past: Essays on Archaeological Research and Methodology. — Eisenbrauns, 1996. — С. 56. — ISBN 978-1575060125
  2. ^ Petra (анг.) Major Attractions. The Jordan Tourism Board. Праверана 18 ліпеня 2013 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Пэтрасховішча мультымэдыйных матэрыялаў