Пэрт (Аўстралія)

места ў Аўстраліі

Пэрт (па-ангельску: Perth) — найбуйнейшы горад і сталіца штату Заходняя Аўстралія, разьмешчаны на паўднёвым захадзе Аўстраліі на беразе Індыйскага акіяна. Насельніцтва гораду складае 1 696 065 чалавек (2010). Пэрт — чацьверты па насельніцтве горад Аўстраліі пасьля Сыднэю, Мэльбурну і Брысбэйну. У Пэрце пражывае каля 75% насельніцтва ўсяго штату Заходняя Аўстралія.

Пэрт
анг. Perth
Пэрт
Файл:Без значэньня, Perth COA.jpg
Герб Пэрту
Дата заснаваньня: 1829[1]
Краіна: Аўстралія
Штат: Заходняя Аўстралія
Плошча: 5386 км²
Насельніцтва (2010)
колькасьць: 1 696 065 чал.
шчыльнасьць: 314,9 чал./км²
Часавы пас: UTC+8
летні час: UTC+9
Тэлефонны код: 0852, 0853, 0854, 08610, 08611, 08612, 08614, 08615, 08616, 08618, 08621, 08622, 08623, 08624, 08625, 08626, 08627, 08628, 08631, 08632, 08633, 08635, 08636, 08637, 08638, 08640, 08642, 08643, 08644, 08645, 08646, 08647, 08648, 08650, 08654, 08655, 08920, 08921, 08922, 08923, 08924, 08925, 08926, 08927, 08928, 08931, 08932, 08933, 08934, 08935, 08936, 08937, 08938, 08941, 08942, 08943, 08944, 08945, 08946, 08947, 08948
Геаграфічныя каардынаты: 31°57′21″ пд. ш. 115°51′35″ у. д. / 31.95583° пд. ш. 115.85972° у. д. / -31.95583; 115.85972Каардынаты: 31°57′21″ пд. ш. 115°51′35″ у. д. / 31.95583° пд. ш. 115.85972° у. д. / -31.95583; 115.85972
Пэрт на мапе Аўстраліі
Пэрт
Пэрт
Пэрт
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://perth.wa.gov.au/

Горад быў заснаваны 12 чэрвеня 1829 году капітанам Джэймзам Стырлінгам неўзабаве пасьля ўзьнікненьня партовага селішча Фрымантл. Пэрт паказвае ўстойлівы рост, хутчэй, чым сярэдні паказчык па краіне.

Пэрт атрымаў вядомасьць, як «горад агнёў», калі ўсе жыхары ўключылі асьвятленьне ў часе пралёту над імі касьмічнага карабля «Дружба 7» у 1962 годзе. На 2010 год Пэрт разьмешчаны на восьмым месцы найлепшых гарадоў для пражываньня, згодна з ацэнкай часопіса The Economist.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Пэрт (Аўстралія)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ а б в http://heritageperth.com.au/make-history/history-for-perth/