Пэйзаж (па-француску: Paysage, ад pays — краіна, мясцовасьць) — жанр выяўленчага мастацтва (або асобныя творы гэтага жанру), у якім асноўным прадметам малюнка зьяўляецца дзікая ці ў той або іншай ступені зьмененая чалавекам прырода[1].

Ян Вэрмээр. «Від Дэльфта»

У залежнасьці ад намаляванага матыву можна вылучыць сельскі, гарадзкі (у тым ліку архітэктурны — вэдута і індустрыяльны) пэйзаж. Адмысловую вобласьць складае малюнак марской стыхіі — марскі пэйзаж або марына. Акрамя таго, пэйзаж можа насіць эпічны, гістарычны, лірычны, рамантычны, фантастычны і нават абстрактны характар.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Под ред. проф. Горкина А.П. (2007) Пейзаж Искусство. Современная иллюстрированная энциклопедия. Росмэн. Праверана 2011-04-03 г. Архіўная копія ад 2011-08-24 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Пэйзажсховішча мультымэдыйных матэрыялаў