Пхеньянскі мэтрапалітэн

Пхеньянскі мэтрапалітэн (па-карэйску: 평양 지하철도) — сыстэма лініяў мэтрапалітэну ў сталіцы КНДР горадзе Пхеньяне. Быў адкрыты 6 верасьня 1973 году і стаў першым на Карэйскай паўвысьпе (мэтро ў сталіцы Паўднёвай Карэі Сэуле было адкрыта ў наступным, 1974 годзе, цяпер яго працягласьць больш чым у 10 разоў перавышае даўжыню Пхеньянскага). Ёсьць 2 лініі агульнай даўжынёй 22,5 км. Станцыя «Кванмэн», разьмешчаная каля маўзалею Кім Ір Сэна, пасьля пабудовы маўзалею была зачынена.

Пхеньянскі мэтрапалітэн
Лягатып
Цягнік на станцыі Ёнгван (Yonggwang)
Інфармацыя
Месцазнаходжаньне Пхеньян, КНДР
Пачатак працы 6 верасьня 1973
Лініі 2 лініі
Даўжыня: 22,5 км
Колькасьць станцыяў 17 (у тым ліку 1 зачыненая)
Схема мэтрапалітэну
Схема лініяў Пхеньянскага мэтрапалітэну

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Пхеньянскі мэтрапалітэнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў