Пунск

вёска ў Польшчы
(Перанакіравана з «Пуньск»)

Пунск (польск. Puńsk) — вёска ў Польшчы, на беразе возера Пуні. Цэнтар сельскай гміны Сейненскага павету Падляскага ваяводзтва. Знаходзіцца за 5 км на захад ад граніцы зь Летувой.

Пунск
лац. Puńsk
польск. Puńsk
Касьцёл
Касьцёл
Герб Пунску


Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Сейненскі
Гміна: Пунск
Насельніцтва: 1336 чал. (2011)
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 16-515
Нумарны знак: BSE
Геаграфічныя каардынаты: 54°15′0″ пн. ш. 23°11′0″ у. д. / 54.25° пн. ш. 23.18333° у. д. / 54.25; 23.18333Каардынаты: 54°15′0″ пн. ш. 23°11′0″ у. д. / 54.25° пн. ш. 23.18333° у. д. / 54.25; 23.18333
Пунск на мапе Польшчы
Пунск
Пунск
Пунск
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.punsk.com.pl/

Пунск — даўняе магдэбурскае места гістарычнай Троччыны.

Назва рэдагаваць

Тапонім Пунск[1] утварыўся ад назвы возера Пуні.

Гісторыя рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае рэдагаваць

Першы пісьмовы ўпамін пра Пунск датуецца 1597 годам, калі Станіслаў Заліўскі заснаваў тут мястэчка і збудаваў касьцёл. У гэты час Пунск уваходзіў у склад Троцкага павету Троцкага ваяводзтва.

У 1647 годзе кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза надаў Пунску Магдэбурскае права і герб[2]. У 1700 годзе тут дзеялі школа і шпіталь[3].

Пад уладай Расейскай імпэрыі рэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Пунск апынуўся ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкай мірнай дамовай — у складзе Расейскай імпэрыі, у Сейненскім павеце Аўгустоўскай губэрні. На 1827 год у мястэчку было 82 будынкі.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Пунск занялі войскі Нямецкай імпэрыі

Найноўшы час рэдагаваць

У 1919—1920 гадох каля Пунску адбываліся баі паміж польскімі і летувіскімі войскамі. 19 ліпеня 1920 году мястэчка занялі летувіскія войскі ў зьвязе з бальшавікамі, у 1921 годзе — польскія войскі. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Пунск апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

За часамі Другой сусьветнай вайны зь верасьня 1939 да 1945 году Пунск знаходзіўся пад акупацыяй Трэцяга Райху.

Насельніцтва рэдагаваць

Насельніцтва Пунску скарачаецца ў выніку нізкае нараджальнасці. У Пунску маецца найбольшая колькасьць жэмойтаў ў Польшчы. Існуе іх грамада — Жэмойцкае Грамадзка-Культурнае Таварыства.

Дэмаграфія рэдагаваць

  • XIX стагодзьдзе: 1827 год — 748 чал.[4]
  • XXI стагодзьдзе: 2011 год — 1336 чал.

Турыстычная інфармацыя рэдагаваць

Славутасьці рэдагаваць

  • Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (1877—1881)
  • Могілкі: каталіцкія, капліца; юдэйскія
  • Плябанія (1873)
  • Сынагога (канец XIX — пачатак XX ст.)

Галерэя рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Сяргей Шупа, Навіны сусьветнай культуры, Радыё Свабода, 19 лістапада 2001 г.
  2. ^ Wiśniewski J. Dzieje osadnictwa w powiecie sejneńskim od XV do XIX wieku // Materiały do dziejów Ziemi Sejneńskiej. — Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Naukowe, 1963. S. 86.
  3. ^ Wiśniewski J. Dzieje osadnictwa w powiecie sejneńskim od XV do XIX wieku // Materiały do dziejów Ziemi Sejneńskiej. — Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Naukowe, 1963. S. 165.
  4. ^ Chlebowski B. Puńsk // Słownik geograficzny... T. IX. — Warszawa, 1888. S. 302.