Прэзыдэнцкія выбары ва Ўкраіне 1994 году

Выбары прэзыдэнта ва Ўкраіне 1994 году (па-ўкраінску: Вибори Президента України 1994) — другія ў гісторыі Ўкраіны прэзыдэнцкія выбары. Перамогу ў другім туры атрымаў Леанід Кучма, які перамог дзейнага прэзыдэнта, Леаніда Краўчука[1].

1991
 Сьцяг Украіны
1999
Прэзыдэнцкія выбары ва Ўкраіне 1994 году
26 червеня і 10 ліпеня 1994
Леанід Кучма Леанід Краўчук
Кандыдат Леанід Кучма Леанід Краўчук
Партыя Незалежны кандыдат Незалежны кандыдат
Галасоў выбаршчыкаў 14 016 850 12 111 603
Адсотак 52,15% 45,06%
Прэзыдэнцкія выбары ва Ўкраіне 1994 году

Вынікі другога туру выбараў па абласьцёх

Заканадаўства рэдагаваць

Паводле закону, каб перамагчы, кандыдат павінен быў атрымаць звыш паловы галасоў выбаршчыкаў, інакш прызначаўся другі тур галасаваньня, ў якім таксама трэба было атрымаць звыш паловы галасоў, што было цалкам магчыма, ўлічваючы галасы "супраць усіх кандыдатаў". Ў такім выпадку працэс павінен быў распачацца спачатку. Але гэтага ня здарылася, бо Леанід Кучма атрымаў звыш паловы галасоў ў другім туры.

Вынікі рэдагаваць

Першы тур рэдагаваць

Кандыдат Галасоў «За» %
Леанід Краўчук 9 977 766 38,36%
Леанід Кучма 8 107 626 31,17%
Аляксандар Мароз 3 466 541 13,33%
Уладзімер Ланавы 2 483 986 9,55%
Валер Бабіч 644 263 2,48%
Іван Плюшч 321,886 1,24%
Пётра Таланчук 143,361 0,55%%
Супраць усіх 892 740 3,43%%

Другі тур рэдагаваць

Кандыдат Галасоў «За» %
Леанід Кучма 14 016 850 52,15%
Леанід Краўчук 12 111 603 45,06%
Супраць усіх 551 380 2,8%

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць