Прэзыдэнт Эстонскай Рэспублікі (па-эстонску: Eesti Vabariigi PresidentEesti Vabariigi President) — кіраўнік Эстонскай Рэспублікі.

Паколькі паводле Асноўнага закону 1992 року Эстонія зьяўляецца парлямэнцкай рэспублікай, паўнамоцтвы прэзыдэнта ў значнай ступені абмежаваныя, ён не ўваходзіць у сыстэму выканаўчай улады і зьяўляецца галоўным чынам сымбалічнай фігурай, якая выконвае прадстаўнічыя і розныя фармальна-юрыдычныя функцыі. Прэзыдэнт ня можа быць сябрам якой-кольвек палітычнай партыі і ня можа займаць ніякую іншую выбарную ці прызначальную пасаду. Гэтыя абмежаваньні накіраваныя на забесьпячэньне незалежнасьці і палітычнай непрадузятасьці прэзыдэнта пры выкананьні імслужбовых абавязкаў.

Абраньне прэзыдэнта праходзіць шляхам галасаваньня ў парлямэнце ці ў спэцыяльнай калегіі выбарцаў (у тым выпадку, калі ніводнаму з кандыдатаў не ўдаецца падчас трох тураў набраць патрэбную большасьць у дзьве траціны ад канстытуцыйнага складу Рыйгікогу). Прэзыдэнт абіраецца тэрмінам на пяць гадоў, адна і тая ж асоба ня можа быць абраная прэзыдэнтам больш чым на два тэрміны запар.

Сьпіс прэзыдэнтаў рэдагаваць

  1. 24 красавіка 1938 —21 чэрвеня 1940 — Канстантын Пятс
  2. 6 кастрычніка 1992 — 8 кастрычніка 2001 — Ленарт Мэры
  3. 8 кастрычніка 2001 — 9 кастрычніка 2006 — Арнольд Руўтэль
  4. з 9 кастрычніка 2006 — Тоомас Хэндрык Ільвэс

Рэзыдэнцыя рэдагаваць

 
Рэзыдэнцыя Прэзыдэнта Эстоніі

Рэзыдэнцыя прэзыдэнта Рэспублікі разьмешчаная ў Талінскім раёне Кадрыёрг непадалёк ад Кацярынентальскага палацу з прылеглым паркавым комплексам і музэю Куму. У гэтым жа будынку разьмяшчаецца канцылярыя прэзыдэнта, якая ажыцьцяўляе матэрыяльна-тэхнічнае забесьпячэньне дзейнасьці кіраўніка дзяржавы.

Будынак быў збудаваны ў 1938 року паводле праекту архітэктара Алара Котлі. За савецкім часам у гэтым будынку разьмяшчаўся Прэзыдыюм Вярхоўнага Савету ЭССР.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць