Прут

Рака ва Ўсходняй Эўропе

Прут (па-ўкраінску: Прут, па-румынску: Prut, антычныя назвы — па-грэцку: Pyretos, Парата, Пюрэт) — рака ва Ўкраіне, Малдове і Румыніі даўжынёй 967 км, левая прытока Дунаю (басэйн Чорнага мора). Выток Пруту знаходзіцца ў Івана-Франкоўскай вобласьці ва ўсходніх Карпатах.

Рака
Прут

Прут
Прут каля Татарава Івана-Франкоўскай вобласьці
Агульныя зьвесткі
Выток на паўночных схілах масіву Чарнагора ва Ўкраінскіх Карпатах
Вусьце Дунай
Каардынаты вусьця 45°28′08″ пн. ш. 28°12′26″ у. д. / 45.46889° пн. ш. 28.20722° у. д. / 45.46889; 28.20722Каардынаты: 45°28′08″ пн. ш. 28°12′26″ у. д. / 45.46889° пн. ш. 28.20722° у. д. / 45.46889; 28.20722
Краіны басэйну Сьцяг Украіны Украіна
Сьцяг Малдовы Малдова
Сьцяг Румыніі Румынія
Вобласьці Чарнавіцкая вобласьць, Івана-Франкоўская вобласьць, жудзец Баташані[d], Ясы, Васлуй[d] і Галац[d]
Даўжыня 967
Сярэднегадавы сьцёк 69,2
Плошча басэйну 27,5 тысячаў км²
Рака Прут у сярэднім цячэньні

Геаграфія рэдагаваць

Прут пачынаецца з гор недалёка ад Гавэрлы (Украінскія Карпаты), цячэ спачатку пераважна на поўнач, пасьля павяртае на паўночны ўсход, а бліжэй да Каламыі — на паўднёвы ўсход. Дасягнуўшы мяжы паміж Малдовай і Румыніяй, паварочвае яшчэ больш на паўночны ўсход, а пасьля на поўдзень. Пачынаючы зь места Леова Прут становіцца суднаходным і ўпадае ў Дунай за 3 км на захад ад места Рані (Адэская вобласьць), недалёка ад месца ўпадзеньня самога Дунаю ў Чорнае мора.

Даўжыня ракі 967 км. Прут — другая па велічыні рака Малдовы. Ягоны басэйн займае больш за 24% плошчы краіны. На рацэ разьмешчанае вадасховішча Касьцешці-Сьцінка (Малдова/Румынія) і Сьнятынская ГЭС, месты Варохта, Ярэмчэ, Каламыя, Чарнаўцы, Наваселіца, Унгень, Леова.

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Прутсховішча мультымэдыйных матэрыялаў