Прачысьценская царква (Пружаны)

колішняя праваслаўная царква ў Пружане Берасьцейскай вобласьці Беларусі
Славутасьць
Прачысьценская царква
Краіна Беларусь
Места Пружаны
Канфэсія праваслаўе
Тып будынка царква
Будаваньне 18571864 гады
Стан зруйнаваная
Прачысьценская царква на Вікісховішчы

Прачы́сьценская царква́ — праваслаўная царква ў Пружанах, пераробленая пасьля паўстаньня 1863 року зь недабудаванага каталіцкага касьцёлу праекту Генрыка Марконі. Зруйнаваная за савецкім часам.

Мінуўшчына рэдагаваць

 
Айцец Канстанцін Пілінкевіч

У 1857 року мясцовы шляхціц Валенці Швыкоўскі распачаў у Пружане будаўніцтва касьцёлу. Дзеля гэтага з Варшавы быў запрошаны славуты архітэктар Генрык Марконі. Аднак у сувязі з падзеямі паўстаньня 1863 року Швыкоўскі быў вымушаны эміграваць за мяжу, і працы былі спыненыя. У 1864 храм паводле рашэньня царскай адміністрацыі быў перададзены праваслаўным. Не апошнюю ролю ў перадачы храма адыграў той факт, што мясцовы ксёндз Гансеўскі хаваў у недабудаваным касьцёле рэчы і зброю для паўстанцаў[1]. Новая царква была асьвечаная як Прачысьценская.

За часам нацысцкай акупацыі храм зазнаў разбурэньні. Ацалелы пасьля пажару абраз быў перанесены ў сабор Аляксандра Неўскага і цяпер вядомы як «Незгаральны абраз Божай Маці»[2].

Канчаткова царква разбураная бальшавікамі ў другой палове 50-х рокаў. Цэгла зь яе была выкарыстаная для пабудовы на гэтым самым месцы ўнівэрмагу, суседніх рэстарану і гастраному (цяпер кулінарыя), а таксама шэрагу іншых гандлёвых аб’ектаў[3].

Настаяцелі рэдагаваць

1904—1915, 1918—1925 — айцец Канстанцін Пілінкевіч[4].

Царква дзейнічала і за немцамі, у 1942—1943 у ёй служыў Мікалай Уваскрасенскі[5].

Крыніцы і заўвагі рэдагаваць

  1. ^ Пракаповіч Н. С. Летапіс духоўнасці: культавая архітэктура Пружаншчыны (chm) Мая Пружанская зямліца. Раённая адукацыйная сетка г. Пружаны. Праверана 20 лістапада 2011 г.
  2. ^ Священник Собора Св. Александра Невского иерей Игорь (Мрыхин) (28 лістапада 2001) История православной церкви г. Пружаны (рас.). Средняя школа №3 г. Пружаны. Праверана 9 лістапада 2011 г.
  3. ^ Ірына Сядова. (8 чэрвеня 2011) Улица первая. Тормасова (рас.). Генеалогический форум ВГД. Праверана 10 лістапада 2011 г.
  4. ^ Щербаков Ярослав Александрович. (29 сьнежня 2011) Улица первая. Тормасова (рас.) Генеалогический форум ВГД Праверана 3 студзеня 2012 г.
  5. ^ Дарафей Фіёнік. (15 кастрычніка 2011) Берасцейская сустрэча Sami o Sobie. Miesięcznik społeczno-kulturalny. Fundacja im. Księcia Konstantego Ostrogskiego. Праверана 8 кастрычніка 2012 г.

Літаратура рэдагаваць