Пральніцкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Валожынскім раёне Менскай вобласьці Беларусі

Пра́льніцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Валожынскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Пральнікі.

Пральніцкі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d] і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d]
Адміністрацыйны цэнтар Пральнікі
Дата ўтварэньня 27 студзеня 1997
Дата скасаваньня 28 траўня 2013
Насельніцтва
  • 1091 чал. (2009)
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя рэдагаваць

12 кастрычніка 1940 году створаны Падневіцкі сельсавет у складзе Івянецкага раёну Маладэчанскай вобласьці. 27 сакавіка 1959 году сельсавет перайменаваны ў Пральніцкі. 17 красавіка 1962 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Валожынскага раёну. 5 траўня 1962 году сельсавет перайменаваны ў Падневіцкі. 25 сьнежня 1962 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Стаўпецкага раёну. 6 студзеня 1965 году сельсавет перададзены адноўленаму Валожынскаму раёну. У пачатку 2000-х гадоў сельсавет перайменаваны ў Пральніцкі.

28 траўня 2013 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — Асінаўка, Баброўнікі, Баравікоўшчына, Баяршчына, Врублёўшчына, Галабурды, Галімцы, Гуды, Курдуны, Макасічы, Мешкуці, Ойцінава, Падневічы, Петрусоўшчына, Пральнікі, Суднікі, Часнакі, Шэлеўшчына, Юзафіна — перададзеныя ў склад Івянецкага сельсавету[1].

Крыніцы рэдагаваць

Літаратура рэдагаваць