Праект беларускай азбукі Каруся Каганца

Праект беларускай азбукі Каруся Каганца — гэта спроба вядомага беларускага літаратара і мовазнаўца Каруся Каганца скласьці ўласнабеларускі альфабэт і вылучыць найбольш прыдатныя для перадачы беларускіх гукаў знакі, аналізуючы кірылічныя, лацінкавыя і арабічныя графічныя сыстэмы. Чарнавы варыянт праекту захаваўся да нашых дзён[1].

Зьмест рукапісу рэдагаваць

Пачынаецца рукапіс разважаньнямі аўтара аб найважнейшым, зь ягонага пункту гледзішча, прынцыпе, на якім павінен грунтавацца новы альфабэт — на прынцыпе найбольш поўнай адпаведнасьці паміж гукамі і літарамі:

  Даўно людзі стараюцца наладзіць пісьменнасьць так, штобы яна была як можна прасьцейша, а затым і лягчэйша для навучаньня. Адно яны разумеюць, што чым у абэцадле меней знакаў, то яно лягчэйшае, а па майму разуменню трохі не так, бо калі мала знакаў зычных, то на адзін зык прыходзіцца ставіць колькі знакаў, як, прымерам, у англікаў, французаў. Да навошта далёка шукаці, калі ў нашых суседзяў палякаў, калі трэба паставіць х, ч, ш, то мусіма пісаці ch, cz, sz, што дужа затрудняе навуку граматы. Калі бо прыняці на ўсякі зык асаблівы знак, то хоч будзе трудней трохі наўчыцца гэтых знакаў, но пісаці ўжо будзе шмат лягчэй. І славянскае абэцадла і е найлепшае з усіх еўрапейскіх, бо яно падходзіць да ўсіх славянскіх гутарак, адно пачамусь закінулі, а пільнуючыся якойсь-та моды, стараюцца пісаці латынскімі знакамі, каторыя ні да адной з цяперашніх моваў не падходзяць, а тым болей да беларускае мовы, катора багата зыкамі[2].  

Новаўвядзеньні рэдагаваць

За аснову сваёй азбукі Каганец узяў рускі варыянт традыцыйнае кірыліцы, надаўшы неўласьцівы гукавы сэнс літарам «е», «ъ», «ѡ», «ѣ» ( ). Таксама ён прапанаваў тры новыя літары: «ε», «γ», « »:

  • літара «е» прызначалася для перадачы галоснага пярэдняга раду сярэдняга пад’ёму пасьля цьвёрдых зычных ва ўсіх складах незалежна ад націску;
  • літара «ε» — для перадачы гэтага ж гука пасьля мяккіх зычных пад націскам;
  • літара «ѣ» — для перадачы ўсіх галосных сярэдняга і ніжняга пад'ёму ў ненаціскных складах пасьля цьвёрдых зычных, за выключэньнем канцавога адкрытага складу, у якім памянёныя гукі, на думку аўтара, у большасьці беларускіх гаворак адрозьніваюцца паміж сабою ў вымаўленьні і пагэтаму на пісьме павінны адлюстроўвацца асобнымі літарамі («е», «а», «о»);
  • літара «ѡ» — для перадачы галоснага задняга раду ніжняга пад’ёму о, які «можна гаварыць, калі зь яго, пачынаецца слова, як го або во, а калі ўсярэдзіне слова, то як оў»;
  • літара «γ» — для перадачы фрыкатыўнага «г», «прымерам γуліца — вуліца або гуліца»
  • « » — для перадачы гука «ц» на месцы этымалягічнага мяккага «т».

Карусь Каганец указваў на неабходнасьць прыняцьця асобнай літары і для дыграфа «д», якое «беларусы найбольш гавораць востра, з прысьвістам і цяперашнія пісьменьнікі пішуць дз».

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Чарнавы варыянт праекту знаходзіцца ў аддзеле рэдкіх кнігаў і рукапісаў Нацыянальнай бібліятэкі РБ
  2. ^ Цытата прыведзеная бяз поўнага захаваньня аўтарскай артаграфіі і пунктуацыі