Прагрэсіўна-лібэральная партыя (Баўгарыя)

палітычная партыя ў Баўгарыі

Прагрэсіўная лібэральная партыя (па-баўгарску: Прогресивнолиберална партия, скарочана — ПЛП) — колішняя палітычная партыя ў Баўгарыі.

Прагрэсіўна-лібэральная партыя (Баўгарыя)

Гісторыя рэдагаваць

Аснову будучай Прагрэсіўна-лібэральнай партыі склала ўмеранае крылом Лібэральнай партыі на чале з Драганам Цанкавым, які ў 1883 годзе сфармаваў кааліцыйны ўрад з прадстаўнікамі Кансэрватыўнай партыі. Кааліцыя пагадзілася зьмяніць Тырнаўскую канстытуцыю. Напружанасьць у адносінах паміж двума фракцыямі ў партыі ўзрастала і ўрэшце ў 1884 годзе прыхільнікі Цанкава канчаткова аддзяліліся ад Лібэральнай партыі. Пазьней ад яе адшчапілася таксама Народная лібэральная партыя і Партыя радаславістаў. Цанкавісцкая партыя была прарасейскай у сваёй арыентацыі[1].

На парлямэнцкіх выбарах 1894 году чальцам партыі ўдалося атрымаць восем са 167 месцаў, і гэту ж самую колькасьць яна захавала на выбарах 1899 годзе. У 1899 годзе да Цанкавісцкай партыі далучылася група на чале з Канстанцінам Велічкавым, якая пакінула Народную партыю. Напрыканцы таго ж году быў зьменены назоў на Прагрэсіўна-лібэральная партыя. У 1901 годзе ПЛП стала найбуйнейшай партыяй, атрымаўшы 40 са 164 месцаў у парлямэнце[2]. Яна заставалася самай уплывовай партыяй і пасьля выбараў 1902 году, пакінуўшы за сабой 89 месцаў, але потым пацярпела разгромную паразу — засталося толькі 6 дэпутатаў.

На выбарах 1908 году партыі ўдалося атрымаць толькі тры месцы. На выбарах 1911 году ў Канстытуцыйны сход Баўгарыі ПЛП перамагла ў саюзе з Народнай партыяй і прайшла зь ёй адзіным выбарчым сьпісам, атрымаўшы 342 з 410 месцаў[3]. Палітычны альянс працягнуў сваё дзеяньне на парлямэнцкіх выбарах у тым жа годзе і атрымаў 190 з 213 месцаў, зь якіх ПЛП дасталася 91[4]. У 1911 годзе памёр Драган Цанкоў і лідэрам партыі стаў Стаян Данеў, які займаў пасаду прэм’ер-міністра Баўгарыі трохі больш за месяц летам 1913 году.

На лістападаўскіх выбарах 1913 году партыя атрымала толькі адно месца, хоць у наступным годзе атрымала яшчэ адно. У 1919 годзе ПЛП атрымала восем месцаў, якія і захавала да наступнага году.

Пазьней у 1920 годзе партыя аб’ядналася з Народнай партыяй і сфармавала Аб’яднаную народна-прагрэсіўную партыю[5]. У 1923 годзе яна ўвайшла ў Дэмакратычны саюз.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Leon Trotsky (1980) The Balkan wars: 1912-13 : the war correspondence of Leon Trotsky, Resistance Books, p484
  2. ^ Nohlen, D & Stöver, P (2010) Elections in Europe: A data handbook, p384 ISBN 978-3-8329-5609-7
  3. ^ Nohlen & Stöver, p376
  4. ^ Nohlen & Stöver, p385
  5. ^ About Atanas Burov Atanas Burov