Почапскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтры Бранскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Почап.

Почапскі раён
Почепский район
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус раён
Уваходзіць у Бранскую вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Почап
Дата ўтварэньня 1929
Насельніцтва 46 000
Плошча 1887 км²
Месцазнаходжаньне Почапскага раёну
Почапскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +7 48345
Код аўтам. нумароў 32
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфія рэдагаваць

Плошча раёну — 1887 км². Асноўныя рэкі — Судасьць.

Гісторыя рэдагаваць

Раён быў сфармаваны ў 1929 годзе і ад пачатку ўваходзіў у склад Заходняй вобласьці РСФСР, а з 1937 году — Арлоўскай вобласьці. 5 ліпеня 1944 году ўказам Прэзыдыюму Вярхоўнага савету СССР была ўтвораная Бранская вобласьць, у склад якой, нароўні зь іншымі, быў улучаны і Почапскі раён.

Дэмаграфія рэдагаваць

Насельніцтва раёну складае 45,9 тыс. чалавек, у тым ліку ў мескіх умовах жывуць каля 17,2 тыс. Усяго налічваецца 247 населеных пунктаў.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел рэдагаваць

Па муніцыпальнай рэформе (2005) у раёне маецца 2 мескія і 17 сельскіх паселішчаў:

Мескія паселішчы:

Сельскія паселішчы:

Транспарт рэдагаваць

Праз раён праходзіць аўтатраса Бранск — мяжа Беларусі.

Славутасьці рэдагаваць

  • Царква Праабражэньня Гасподняга ў в. Баклань
  • Царква Покрыва Прасьв. Багародзіцы ў в. Вітаўка
  • Царква Покрыва Прасьв. Багародзіцы ў в. Губостава
  • Сядзібна-паркавы комплекс Разумоўскіх і царква Ўсьпеньня Прасьв. Багародзіцы ў в. Красны Рог
  • Царква Сьв. Тройцы ў в. Селішча
  • Царква Сьв. Мікалая ў в. Старапочапье
  • Царква Сьв. ап. Іаана Багаслова ў в. Чопаў

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Почапскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў