Порта-Нова (таксама вядомы як Hôgbonou і Adjatchê) — сталіца Бэніну, адначасова зьяўляецца сталіцай дэпартамэнту Ўэмэ. Знаходзіцца на ўзьбярэжжы Гвінэйскага заліва. Насельніцтва складае 223,5 тыс. чалавек. Порта-Нова — другі па велічыні пасьля Катану горад краіны. У 1990-х гадах каля гораду былі вынайдзены радовішчы нафты, імпарт якой можа стаць значнай крыніцай грашовых прыбыткаў.

Порта-Нова
Порта-Нова
Першыя згадкі: XVI стагодзьдзе
Краіна: Бэнін
Дэпартамэнт: Уэмэ
Плошча: 52 км²
Насельніцтва (2009)
колькасьць: 267 191 чал.
шчыльнасьць: 5138,29 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
Геаграфічныя каардынаты: 6°29′0″ пн. ш. 2°37′0″ у. д. / 6.48333° пн. ш. 2.61667° у. д. / 6.48333; 2.61667Каардынаты: 6°29′0″ пн. ш. 2°37′0″ у. д. / 6.48333° пн. ш. 2.61667° у. д. / 6.48333; 2.61667
Порта-Нова на мапе Бэніну
Порта-Нова
Порта-Нова
Порта-Нова
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.villedeportonovo.com

Гісторыя рэдагаваць

Порта-Нова быў заснаваны ў XVI стагодзьдзі каралём Алады Тэ-Агданлінам. Сучасную назву горад атрымаў ад партугальскага «новы порт». Пачаткова тут разьмяшчаўся порт, дзе гандлявалі рабамі.

У 1863 годзе брытанцы, якія ў гэты час ваявалі ў Нігерыі разбурылі горад, які ў той час быў сталіцай каралеўства Порта-Нова, за тое што яно прыняла францускую «пратэкцыю». Суседняе каралеўства Абамэі супраціўлялася францускаму пранікненьню ў рэгіён. Паміж дзьвюма дзяржавамі пачалася вайна. У 1883 годзе Порта-Нова была далучана да францускай калёніі Дагамеі. У 1900 годзе горад стаў яе сталіцай. У 1960 годзе Порта-Нова становіцца сталіцай незалежнага Дагамеі (з 1976 году Бэніну).

Каралі Порта-Нова мелі афіцыйны і неафіцыйны ўплыў на справы гораду, да сьмерці апошняга караля Алахінта Гбефа ў 1976 годзе.

Шмат афра-бразыльцаў пасяліліся ў Порта-Нова, пасьля адмены рабства ў Бразыліі. Бразыльская архітэктура і ежа аказала значны ўплыў на культурнае жыцьцё гораду.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Порта-Новасховішча мультымэдыйных матэрыялаў