Погань Шчэцін

польскі футбольны клюб

«По́гань» (па-польску: Pogoń) — польскі футбольны клюб з гораду Шчэціна. Заснаваны ў 1948 годзе. Назва клюбу адсылае да Пагоні, спрадвечанага сымбаля ВКЛ.

Погань
Поўная назва па-польску: Pogoń Szczecin Spółka Akcyjna[1][2]
Заснаваны 1948
Горад Шчэцін, Польшча
Стадыён Стадыён імя Флёрыяна Крыгера
Умяшчальнасьць: 18 027
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Экстракляса
 · 2022—2023 4 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
pogonszczecin.pl (пол.)

Гісторыя рэдагаваць

Клюб быў закладзены палякамі зь Львова па Другой сусьветнай вайне, калі стала зразумела, што Львоў застанецца ў складзе СССР. Фундатарамі клюбу былі былыя заўзятары львоўскай «Погані», у выніку чаго колеры навастворанага клюбу адпавядалі колерам колішняй львоўскай дружыны. Апроч «Погані» бытамская «Палёнія» і апольская «Одра» таксама былі закладзеныя былымі львоўцамі.

Гісторыя клюбу пачалася 21 красавіка 1948 году, калі ў Шчэціне быў закладзены клюбу «Шторм». Гэты клюб меў сэкцыі па футболе і боксе. У сакавіку 1949 году некалькі спартовых клюбаў гораду, як то «Шторм», «Цукроўнік», «Друкар» і «Паштовы», аб’ядналіся ў адзіны клюб, які атрымаў назву «Зьвязковец». Назоў падкрэсьліваў, што клюб быў створаны шляхам аб’яднаньня некалькіх камандаў. Новы клюб заняў месца «Паштовага» ў элітным дывізіёне мясцовага першынства. У лістападзе 1950 году клюб быў расфармаваны, але на ягоным месцы паўстаў клюб «Калеяж». Гэтая дружына мела падтрымку з боку Шчэцінскага порту. У 1953 году яна ўзяла ўдзел у спаборніцтве, зарганізаваным паміж некалькімі ваяводзтвамі. У ім акрамя «Калеяжу» бралі ўдзел клюбы зь Зялёнай Гуры, Познані ды іншых мясьцінаў. Увосень 1955 году «Калеяж» зьмяніў назоў на «Погань», як даніна памяці былому львоўскаму клюбу з тым жа назовам.

У 1958 годзе «Погань» стала пераможцам Паўночнай групы Другога дывізіёну Міжваяводзкай лігі, дзякуючы чаму атрымала месца ў Экстраклясе. У дэбютным матчы шчэцінцы атрымалі паразу на хатнім стадыёне ад варшаўскай «Гвардыі» зь лікам 0:1. У 1960 годзе «Погань» страціла месца ў Экстраклясе, але ў 1962 годзе вярнулася зноўку ў найвышэйшы дывізіён. На працягу большай часткі 1960-х і 1970-х каманда спаборнічала ў найвышэйшай польскай лізе, але звычайна ня мела посьпехаў. Усё зьмянілася на пачатку 1980-х, то бок «Погань» двойчы запар дасягала фіналу Кубка Польшчы, але трывала паразы спачатку ад варшаўскай «Легіі», а потым ад познанскага «Леху». У 1984 годзе каманда кваліфікавалася ў Кубак УЭФА, трапіўшы ў тройкі прызэраў айчыннага першынства. У дэбютным супрацьстаяньні супраць «Кёльну» польская дружына двойчы зьведала паразы і скончыла свой шлях у эўрапейскім турніры. На той час колеры «Кёльну» абаранялі такія зоркі футболу, як то Гаральд Шумахэр, П’ер Літбарскі і Кляўс Аляфс.

Склад рэдагаваць

Актуальны на 10 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
4   Аб Леў Боржэс 2001
7   ПА Рафал Кужава 1993
8   ПА Фрэдрык Ульвэстад 1992
9   Нап Эўтыміс Кулюрыс 1996
10   ПА Лука Захавіч 1995
11   Нап Каміль Грасіцкі (капітан) 1988
15   Нап Марцэль Вэндрыхоўскі 2002
20   ПА Аляксандар Горгань 1988
21   ПА Жуан Гамбоа 1996
22   Нап Ваган Бічахчан 1999
23   Аб Бэнэдыкт Цэх 1990
25   Аб Войцех Лісоўскі 1992
28   Аб Лінус Вальквіст 1996
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
32   Аб Леанарда Кутрыс 1995
33   Аб Марыюш Малец 1995
46   Нап Антоні Клюкоўскі 2007
47   ПА Кацпэр Галэмбеўскі 2006
51   Нап Патрык Парызэк 2006
61   ПА Кацпэр Смалінскі 2001
68   Аб Даніель Лончар 1997
71   Нап Оляф Карчакоўскі 2003
73   Нап Адрыян Пшыборак 2007
76   Бр Мацей Коваль 2002
77   Бр Валянтын Кажакару (ар. Аўд-Гэвэрлі) 1995
81   Бр Барташ Клебанюк 2002
83   Бр Аксэль Галявінскі 2006

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць