Плюмбагавыя

сямейства кветкавых расьлінаў

Плюмбагавыя (Plumbaginaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае каля 30 родаў і 725 відаў[1].

Плюмбагавыя
Plumbago europaea — тыповы від
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты (Eukaryota)
ЦарстваРасьліны (Plantae)
АддзелКветкавыя (Angiosperms)
КлясаДвухдольныя (Eudicots)
АтрадГвазьдзікакветныя (Caryophyllales)
СямействаПлюмбагавыя
Бінамінальная намэнклятура
Plumbaginaceae Juss.
ITIS 21324 ·

Апісаньне рэдагаваць

Прадстаўнікі гэтага сямейства — хмызьнякі, хмызьнячкі або шматгадовыя травы, рэдка павойныя расьліны. Лісьце простае, чарговае або прыкаранёвае, суцэльнае або дольчатае. Кветкі ў суквецьці, адносна вялікія; чашачка ўстойлівая, часам афарбаваная, мае 5 частак; пялёсткаў 5; тычачак звычайна шмат, рэдка мала. Плод — каробачка, звычайна заключаная ў чашачку. Насеньне 1 на каробачку[2][3].

Арэал рэдагаваць

Распаўсюджваньне: ва ўсім сьвеце, але асабліва ў Міжземнамор’е і Цэнтральнай Азіі[2][3][4].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Christenhusz, M. J. M.; Byng, J. W. The number of known plants species in the world and its annual increase // Phytotaxa. — 2016. — Т. 261. — № 3. — С. 201–217.  (анг.)
  2. ^ а б Stevens, P.F. Angiosperm Phylogeny Website Праверана 10.07.2020 г.  (анг.)
  3. ^ а б Flora of China. efloras.org. Праверана 10.07.2020 г.  (анг.)
  4. ^ Kew Science Plants of the World Online Праверана 10.07.2020 г.  (анг.)