Плунгя́ны (па-летувіску: Plungė) — горад у заходняй Летуве. Горад зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Плунгянскага раёну Цельшыцкага павету. Насельніцтва налічвае каля 23,1 тыс. чалавек. Праз Плунгяны ідзе чыгунка Клайпеда — Шаўлі. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Жамойція.

Плунгяны
лет. Plungė
Плунгяны
Герб Плунгянаў
Першыя згадкі: 1567
Горад з: 1792
Краіна: Летува
Павет: Цельшыцкі
Плошча: 11,78 км²
Насельніцтва (2017)
колькасьць: 18 042 чал.
шчыльнасьць: 1531,58 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: 448
Паштовы індэкс: LT-90001
Геаграфічныя каардынаты: 55°55′0″ пн. ш. 21°51′0″ у. д. / 55.91667° пн. ш. 21.85° у. д. / 55.91667; 21.85Каардынаты: 55°55′0″ пн. ш. 21°51′0″ у. д. / 55.91667° пн. ш. 21.85° у. д. / 55.91667; 21.85
Плунгяны на мапе Летувы
Плунгяны
Плунгяны
Плунгяны
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
www.plunge.lt

Гісторыя рэдагаваць

Першыя гістарычныя згадкі аб Плунгянах адносяцца да 1567 году. Да XVI стагодзьдзя Плунгяны належалі Гаштольдам, а потым перайшлі ў вялікакняскае ўладаньне і сталі цэнтрам староства. Зь дзяржаўнага ўладаньня ў 1773 годзе Плунгяны перайшлі ва ўласнасьць віленскага біскупа Масальскага, а потым да Патоцкіх. Пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай Плунгяны былі канфіскаваныя і перададзены Плятону Зубаву. 13 студзеня 1792 году паселішчу быў нададзены статус гораду. У 1873 годзе горад купіў Міхал Агінскі. Ва ўладаньні Агінскіх Плунгяны былі да 1921 году, а потым быў канфіскаваны летувіскай уладай.

Да Другой сусьветнай вайны ў Плунгянах была вялікая габрэйская абшчына, зьліквідаваная падчас Галакосту.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Плунгянысховішча мультымэдыйных матэрыялаў