Перавал

маршрут праз горны хрыбет

Перавал, таксама Горны праход — навылётнае глыбокае паніжэньне ў горным хрыбце або паміж блізка разьмешчанымі горнымі хрыбтамі. Шырыня некалькі кілямэтраў, часам некалькі сотняў мэтраў.

Горныя праходы часта маюць важнае транспартнае або стратэгічнае значэньне, напрыклад, Тамэрланавы Вароты ў гарах Гісара-Алая ва Ўзбэкістане, Кілікійскія Вароты ў гарах Таўр у Турэччыне, Джунгарскія Вароты паміж хрыбтамі Джунгарскі Алатаў і Барлык у Казахстане і інш.

Літаратура рэдагаваць

  • Андрыеўская З. Я., Галай І. П. Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік. — Мн.: Нар. асвета, 1994. — 367 с. ISBN 985-03-0054-X. С.74.