Паўднёваафрыканская лісіца

Паўднёваафрыканская лісіца (Vulpes chama) — від лісіцаў, распаўсюджаны на поўдні афрыканскага кантынэнту.

Паўднёваафрыканская лісіца
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
КлясаСысуны
АтрадДрапежныя
СямействаСабачыя
РодЛіс
ВідПаўднёваафрыканская лісіца
Бінамінальная намэнклятура
Vulpes chama (A. Smith, 1833)
Арэал

Зьнешні выгляд рэдагаваць

Афарбоўка поўсьці паўднёваафрыканскай лісіцы вагаецца ад чорнага да серабрыста-шэрага зь лёгкім жаўтаватым адценьнем па баках і на жываце. Кончык хваста заўсёды чорны. Даўжыня цела складае 45—61 см, даўжыня хваста 30—40 см, вышыня ў карку 28—33 см, а вага ад 3,6 да 5 кг.

Распаўсюджаньне рэдагаваць

Паўднёваафрыканская лісіца распаўсюджана ў Паўднёвай Афрыцы ад Зымбабвэ да Анголы. Яе асяродзьдзем пасяленьня зьяўляюцца галоўным чынам адкрытыя саваны і паўпустыні.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Паўднёваафрыканская лісіцасховішча мультымэдыйных матэрыялаў