Патройная сувязь

хімічная сувязь, утвораная шасьцю электронамі

Патройная сувязь — кавалентная сувязь паміж двума атамамі, якая ўтвараецца шасьцю валентнымі электронамі. Распаўсюджаны прыклад патройнай сувязі — сувязь паміж атамамі вугляроду ў алкінах. Іншымі функцыянальнымі групамі, атамы ў якіх маюць патройную сувязь, зьяўляюцца цыяніды і ізацыяніды (-C≡N). Некаторыя двухатамныя малекулы, як то двухатамны азот ці монааксід вугляроду, таксама маюць патройную сувязь.

Патройная сувязь паміж атамамі мацнейшая за кавалентную ці падвойную сувязь, а таксама карацейшая.

ацэтылен, H−C≡C−H цыянаген, N≡C−C≡N монааксід вугляроду, C≡O
Хімічныя злучэньні з патройнай сувязьзю