Патні́ца — раздражненьне скуры праз павышанае потааддзяленьне і запаволенае выпарэньне поту. Праяўляецца празь сьверб, пачырваненьне і дробны сып. Найчасьцей выклікаецца сьпякотным і вільготным надвор’ем.

Пачырваненьне на грудзях, шыі і плячах пры патніцы

Папярэджаньне рэдагаваць

Хваробу прадухіляе нашэньне вольнай вопраткі з бавоўны за выключэньнем джынсаў, замена футболкі пры ўспаценьні, пазьбяганьне набору залішняй вагі, змываньне мыла са скуры ў душы цалкам, апрананьне пасьля выціраньня насуха і апрацоўка падпахавых ямак, пахвіннай вобласьці і сьпіны талькам[1].

Крыніцы рэдагаваць